 | ПАЛIТЫКА |  |

Мікалай Статкевіч асуджаны да 10 сутак арышту 11:13, 18/03/2002

Лідэр Сацыял-дэмакратычнай партыі Беларусі (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч асуджаны судом Савецкага раёну Менску да 10 сутак арышту. Сацыял-дэмакрат прызнаны віноўным у парушэньні артыкулу 167 ч.2 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях (парушэньні парадку арганізацыі мітынгаў, сходаў, шэсьцяў і г.д.) за арганізацыю ім 15 сакавіка вулічнай акцыі, прымеркаванай да Дня канстытуцыі. Згодна з пастановай судзьдзі, прысуд абскарджаньню не падлягае й палітык з залі суда адканваяваны ў спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік на вуліцу Акрэсьціна. 
Лісты пра “ратуй і захавай” Лукашэнку ніхто ня піша 11:12, 18/03/2002, «Народная воля»

Нядаўна Аляксандар Лукашэнка даў інтэрвію ўплывовай амэрыканскай газэце “The Wall Street Journal”. Некаторыя фрагмэнты гэтага інтэрвію апублікавала “Советская Белоруссия”. Распавёў Лукашэнка сусьветнай грамадзкасьці аб прычынах зьмяшчэньня пад варту некаторых дырэктараў буйных прамысловых прадпрыемстваў. 
МУС стараецца ў расьсьледаваньні “крэдытных” справаў 11:11, 18/03/2002

Праваахоўчыя органы працягваюць расьследаваць справы аб вымантачаньні й рабаваньні крэдытаў. Днямі ў адзін з раённых судоў Менску была перададзеная справа адносна Юры Ролева, дырэктара ААТ ПТЦ “Захад-1”. У 1994 годзе абвінавачаны крэдытаваўся тады яшчэ ў банку “Беларусь” пад прадлогам гандлёва-закупачнай дзейнасьці. Зараз, як паведамляе “Белорусская газета”, ён у СІЗА. 
У Берасьці абрабаваны офіс праваабарончага цэнтру “Вясна” 11:10, 18/03/2002

Ноччу з 16 на 17 сакавіка невядомыя зламілі замок кватэры, дзе разьмяшчаецца офіс Берасьцейскага абласнога аддзелу праваабарончага цэнтру «Вясна», і вынесьлі два кампутары, два маніторы, прынтар, тэлефон-факс, мадэм, сканэр, дыктафоны, фотаапарат, магнітафон. Па факце крадзяжу кампутаровай тэхнікі распачатая крымінальная справа паводле артыкулу 205 ч.3 Крымінальнага кодэксу РБ. 
Юшчанка ўпэўнены ў існаваньні сцэнару фальсыфікацыі выбараў 11:09, 18/03/2002, Корреспондент.net

Віктар Юшчанка падкрэсьліў, што фальсыфікацыі на выбарах магчымыя на ўсёй тэрыторыі Ўкраіны – “дзесьці больш, дзесьці менш”. Пры гэтым, паводле ягоных словаў, “найбольшую трывогу” выклікае сытуацыя на ўсходзе краіны. 50% кіруючага складу выбарчых камісіяў – прадстаўнікі блёку “За адзіную Ўкраіну”. “І далей мяркуйце самі, якія тэхналёгіі могуць выкарыстоўвацца”, -- заявіў ён, перадае Інтерфакс-Украіна. 
Жахлівае зьбядненьне беларускага народу 11:08, 18/03/2002

Паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу, у IV кварталі 2001 году сярэднестатыстычная беларуская сям’я штомесяц расходавала амаль 196 тысячаў рублёў, ці каля $126. Атрымоўваецца, што па ўсіх артыкулах выдаткаў насельніцтва Беларусі фармуе гадавы рэальны попыт на $5,8 млрд. УВП краіны складае 12 мільярдаў даляраў. З афрыканскага пункту гледжаньня, гэта, вядома, ня беднасьць, але ня той узровень унутранага попыту, які мог бы гарантаваць устойлівы эканамічны рост без прыцягненьня замежных інвэстыцыяў й лібэралізацыі бізнэсу, адзначае “Белорусская газета”. 
Кошты з пачатку году вырасьлі на 10,8 адсоткі 11:07, 18/03/2002

На 10,8 адсоткі вырасьлі з пачатку году спажывецкія кошты ў Беларусі. Паводле інфармацыі Міністэрства статыстыкі і аналізу, у студзені кошты вырасьлі на 6,1 адсоткі, у лютым - на 3,6, за першы тыдзень сакавіка - на 0,8. За аналягічны пэрыяд мінулага году кошты ўзрасьлі на 10,6 адсоткі, паведамляе БелаПАН. 
Да пасяўной не гатовыя 11:06, 18/03/2002

Падрыхтаванасьць сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Беларусі да вясновага севу пакідае жадаць лепшага. Пра гэта заявіў 15 сакавіка ў інтэрвію Беларускай тэлевізіі віцэ-прэм’ер ураду Аляксандар Папкоў. 
Арыштаваны лідэр сацыял-дэмакратаў Мікалай Статкевіч 11:05, 18/03/2002

Лідэр Сацыял-дэмакратычнай партыі Беларусі (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч затрыманы праваахоўчымі органамі Менску й зьмешчаны ў гарадзкі прыёмнік-разьмеркавальнік. Падставаю для затрыманьня палітыка стала арганізацыя ім 15 сакавіка несанкцыянаванай уладамі вулічнай акцыі, прымеркаванай да Дня канстытуцыі Беларусі. 
БАЖ патрабуе дадатковага разгляду справы Зьмітра Завадзкага 11:04, 18/03/2002

Беларуская асацыяцыя журналістаў выступіла з заяваю адносна нядаўняга рашэньня Менскага абласнога суда, што завяршыў працэс па справе “банды Ігнатовіча”. У заяве гаворыцца, што “прысуд злачыннай групе Валеры Ігнатовіча, вынесены 14 сакавіка 2002 году судом, так і ня даў адказу на галоўнае пытаньне: што здарылася 7 ліпеня 2000 году з сябрам Беларуская асацыяцыі журналістаў Зьмітром Завадзкім”. 
Асколкі гучнае справы 11:03, 18/03/2002, «Белорусская газета»

Справа №414100 - не адзіная, у якой фігуруюць прозьвішчы асуджаных па “справе Ігнатовіча”. Летась зь яго былі вылучаныя як мінімум тры вытворчасьці. Адна, аб разбойным нападзе, усё яшчэ заслуховаецца ў судзе, дзьве іншыя распачатыя па факце зьнікненьня людзей. Зрэшты, зараз, пасьля прысуду, можна казаць толькі пра аднаго зьніклага - Зьмітра Завадзкага. Суд не пацьвердзіў датычнасьць Ігнатовіча да выкраданьня механіка Ўладзімера Котава. Між тым ускосна пра віну Ігнатовіча па гэтым эпізодзе сьведчаць словы, што гучалі падчас сьледзтва ягонымі калегамі з “Алмазу”. 
Цяжкія будні Аляксандра Лукашэнкі 11:02, 18/03/2002

Як ніколі ў гэтыя дні ў Аляксандра Лукашэнкі напружаны графік працы. 12 сакавіка цяжкі матч зь мясцовай хакейнай дружынай. Паводле неўдакладненных дадзеных прэсавай службы АГП, Лукашэнка забіў тры галы й зрабіў дзьве перадачы. На рахунку Лукашэнкі восем шайбаў, паведамляе ягоная прэсавая служба. 14 сакавіка – гульня з удзелам зборнай ветэранаў хакею Аўстрыі. 
У Беларусі хочуць выставіць на таргі будынак сінагогі 11:01, 18/03/2002

Улады Барысава маюць намер выставіць на таргі будынак былой сінагогі. Пра гэта Благовест-инфо паведаміў прэзыдэнт Юдэйскага рэлігійнага аб’яднаньня ў рэспубліцы Беларусь Юры Дорн. Паводле ягоных словаў, аднапавярховы цагляны будынак сінагогі агульнай плошчай каля 250 кв.м., разьмешчаны ў доме 41 па вул.Лапаціна, быў пабудаваны габрэйскай абшчынай Барысаву ў 1906 годзе. “ Будынак зьяўляецца помнікам архітэктуры і да нядаўняга часу выкарыстоўваўся як спартовы будынак”, - -распавёў Юры Дорн. 
|  |
|