Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
1819 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Арыштаваны лідэр сацыял-дэмакратаў Мікалай Статкевіч
11:05, 18/03/2002

Лідэр Сацыял-дэмакратычнай партыі Беларусі (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч затрыманы праваахоўчымі органамі Менску й зьмешчаны ў гарадзкі прыёмнік-разьмеркавальнік. Падставаю для затрыманьня палітыка стала арганізацыя ім 15 сакавіка несанкцыянаванай уладамі вулічнай акцыі, прымеркаванай да Дня канстытуцыі Беларусі.

Статкевічу ўдалося вывесьці на мітынг у цэнтр гораду прыкладна 500-600 чалавек. І хаця ніякіх інцыдэнтаў падчас акцыі не было зафіксавана, “відавочным быў факт грубага парушэньня дзейнага заканадаўства, што выявілася ў арганізацыі несанкцыянаванага шэсьця”, заявіў журналістам міністар унутраных справаў Беларусі Ўладзімера Навумаў.

Пасьля сканчэньня акцыі ў офіс партыі, дзе адбылася прэсавая канфэрэнцыя старшыні БСДП (НГ), прыбылі два афіцэры міліцыі й ўручылі Статкевічу позву зьявіцца да 21.00 гэтага дня ў РАУС Савецкага раёну Менску “у якасьці сьведкі”. Яны настойліва прапанавалі зрабіць гэта неадкладна, прычым у іхным суправаджэньні. Побач з офісам стаялі дзьве міліцэйскія машыны, у якіх знаходзіліся супрацоўнікі МУС, і аўтобус, забіты людзьмі ў камуфляжнай форме. Каб не дапусьціць штурму офісу (як гэта было раней) і затрыманьня прысутных, Статкевіч пагадзіўся праехаць зь міліцыянтамі ў РАУС. Як стала вядома пазьней, бліжэй да ночы лідэр беларускіх сацыял-дэмакратаў быў там затрыманы й дастаўлены з РАУС Савецкага раёну ў спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік УУС Менгарвыканкаму на вуліцы Акрэсьціна.

Лідэр сацыял-дэмакратаў будзе знахадзіцца ў прыёмніку-разьмеркаавльніку да правядзеньня суда, які павінен адбыцца ў панядзелак.

Нагадаем, гэта ня першы выпадак удзелу Статкевіча ў несанкцыянаваных уладамі акцыях партэсту. Так, у чэрвені 2000 году Менскі гарадзкі суд асудзіў Мікала Статкевіча да двух гадоў турмы з адтэрміноўкай прысуду на два гады – па абвінавачаньні ў арганізацыі Маршу свабоды 17 кастрычніка 1999 году.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: