Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
1819 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Жахлівае зьбядненьне беларускага народу
11:08, 18/03/2002

Паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі і аналізу, у IV кварталі 2001 году сярэднестатыстычная беларуская сям’я штомесяц расходавала амаль 196 тысячаў рублёў, ці каля $126. Атрымоўваецца, што па ўсіх артыкулах выдаткаў насельніцтва Беларусі фармуе гадавы рэальны попыт на $5,8 млрд. УВП краіны складае 12 мільярдаў даляраў. З афрыканскага пункту гледжаньня, гэта, вядома, ня беднасьць, але ня той узровень унутранага попыту, які мог бы гарантаваць устойлівы эканамічны рост без прыцягненьня замежных інвэстыцыяў й лібэралізацыі бізнэсу, адзначае “Белорусская газета”.

Па-ранейшаму большая палова грошай (53,3%) беларускія сем’і выдатковаюць на прадукты харчаваньня. Пэнсіянэры практычна ня ходзяць у кавярні, тым больш у рэстарацыі, ня маюць грошай на табак, але на алькаголь трацяць болей, чым на транспарт, прадметы асабістай гігіены й практычна столькі сама, колькі на ахову здароўя.

Менш за 20% беларускіх сем’яў харчуюцца па-за домам. Менчукі па гэтым артыкуле выдаткуюць у 9 разоў болей, чым вяскоўцы. Паводле дадзеных апытаньня, звыш 52% сем’яў не набываюць алкаголь (можна сабе уявіць маштаб вырабу самагону й выкарыстаньне гарэлкі ў якасьці валюты, бо выдаткі вясковых і гарадзкіх сем’яў прыкладна аднолькавыя), 70% -- не набываюць цыгарэты, а 38,5% сям’яў не выдаткоўваюць грошы на прадметы асабістай гігіены.

Аказваецца, амаль 2,5 млн. беларусаў не набываюць мыла, шампунь ці зубную пасту, ня кажучы ўжо пра сродкі з крылыцамі ці вяровачкамі. Гэта сьведчыць або пра скрайне нізкія стандарты гігіены, або, што больш верагодна, пра тое, што старым і маладым сем’ям гэтыя сродкі набываюць іхныя сваякі ці што яны карыстаюцца старымі запасамі гаспадарчага мыла й пральнага парашку.

Больш за 20% сям’яў не набываюць лекі і не карыстаюцца мэдычнымі паслугамі і аддаюць перавагу ці спадручным сродкам, ці абліцьцю халоднай вадой. Толькі 21,3% сем’яў прызнаюцца, што трацяць грошы на падаткі й ўнёскі, што ў год дае каля $66 млн. Напэўна таму грамадзяне не адчуваюць сябе падаткаплацельшчыкамі й не разумеюць, што ўсе грошы, якімі распараджаюцца мясцовыя органы ўлады, урад і Лукашэнка, - гэта тыя рэсурсы, якія былі канфіскаваныя менавіта ў грамадзян.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: