Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
1819 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



МУС стараецца ў расьсьледаваньні “крэдытных” справаў
11:11, 18/03/2002

Праваахоўчыя органы працягваюць расьследаваць справы аб вымантачаньні й рабаваньні крэдытаў. Днямі ў адзін з раённых судоў Менску была перададзеная справа адносна Юры Ролева, дырэктара ААТ ПТЦ “Захад-1”. У 1994 годзе абвінавачаны крэдытаваўся тады яшчэ ў банку “Беларусь” пад прадлогам гандлёва-закупачнай дзейнасьці. Зараз, як паведамляе “Белорусская газета”, ён у СІЗА.

Абставіны справы Ролева не пазбаўленыя інтарэсу – бізнэсоўцу ўдалося ўцягнуць у працэс атрыманьня крэдыту такое буйное менскае прадпрыемства, як АТ “Менскі завод гадзіньнікаў”. Дамова з банкам “Беларусь” падпісана на падставе гарантыйнага абавязацельства заводу. Той, у сваю чаргу, пачаў цікавіцца шматабяцальным кантрактам паміж прадпрыемствам Ролева і баўгарскай фірмай “Трыбія”, якая мела намер пастаўляць у Беларусь кампот, агуркі і іншую кансэрваваную прадукцыю.

Сьледзтва высьветліла, што частка дакумэнтаў – падробленыя. Каб грашовыя сродкі працягвалі пералічвацца на рахунак “Трыбіі”, дырэктар беларускай фірмы “працягваў неаднаразова складаць і прадастаўляць у АКБ “Беларусь” наўмысна ілжывыя дакумэнты” – акты прыёмкі-перадачы тавару. Тым не менш свой кампот Беларусь так і не атрымала. У справе ёсьць інфармацыя аб тым, што на крэдытныя грошы Ролеў зьбіраўся набыць у асабістую маёмасьць нерухомасьць, разьмешчаную на тэрыторыі Баўгарыі.

Зрэшты, ніводзін з плянаў абвінавачанаму не ўдаўся. Адбылося гэта, паводле ягоных словаў, праз недабрасумленнасьць баўгарскага партнёра й несвоечасовасьці пералічэньня крэдытных сродкаў банкам “Беларусь”. Са свайго боку, сьледзтва сабрала доказы, якія сьведчаць аб датычнасьці дырэктара фірмы да вымаганьня крэдыту й махлярства ў асабліва буйным памеры. Ступень віны Ролева вызначыць суд. Падчас разьбіральніцтваў у крымінальным працэсе банк атрымае магчымасьць прад’явіць абвінавачанаму зыск. Вядома таксама, што з рашэньня суда “Менскі завод гадзіньнікаў” вызвалены ад фінансавай адказнасьці.

На дадзены момант у вытворчасьці Ўпраўленьня сьледчага камітэту МУС па Менску знаходзіцца 51 крымінальная справа. У агуле асобы, якія фігуруюць у якасьці абвінавачаных, запазычылі $13 718 700, DM 350 тыс. і 19 323 тыс. рублёў. На сёньня 28 даўжнікоў знаходзяцца ў вышуку. Сярод абвінавачаных і банкаўскія работнікі – 11 крымінальных справаў адносна службовых асобаў фінансавых установаў па матэрыялах расьследаваньня “крэдытных” спрваў. “Лідэры” у сьпісе пацярпелых – банк “Поиск”, “Белпромстройбанк”, “Белагропромбанк”. За 2001 г. заёмнікі гэтых і іншых банкаў вярнулі $916 674 і 25 100 500 рублёў.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: