Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 1920 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
19 САКАВІКА -- ON-LINE КАНФЭРЭНЦЫЯ З АДНЫМ З АРГАНІЗАТАРАЎ МАРШУ ПРАТЭСТУ КІНАРЭЖЫСЭРАМ ЮР’ЯМ ХАШЧАВАЦКІМ
11:25, 19/03/2002


тэкст канфэрэнцыi

За месяц да Маршу Пратэсту “Так жыць нельга!”, які адбудзецца ў Менску 19 красавіка, прэсавы цэнтар Хартыі’97 ладзіць на сваім вэб-сайце канфэрэнцыю з адным з арганізатараў Маршу Юр’ем Хашчавацкім. Вядомы кінарэжысэр, аўтар фільмаў “Тут быў Крылоў”, “Усё добра”, “Рускае шчасьце”, “Аазіс”, “Звычайны прэзыдэнт”, “Багі серпу й молату”, зьяўляецца акадэмікам Эўразійскай тэлевізійнай акадэміі, ляўрэатам кінапрэміі сьвету Бэрлінскага кінафестывалю, прэміі расейскага Саюзу пісьменьнікаў імя А.Д. Сахарава, уладальнікам гран-пры сусьветнага кінафестывалю Human Rights Watch у Нью-Ёрку. Канфэрэнцыя адбудзецца ў аўторак 19 сакавіка з 16.00 да 20.00 па менскім часе. Мовы – беларуская, расейская, ангельская.

 ПАЛIТЫКА 

Беларускі дыктатар выступіў у абарону Іраку
11:10, 19/03/2002

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь “всегда выступала и будет последовательно выступать против санкций, применяемых в отношении Ирака, которые наносят жесточайший удар по населению, что ведет к негативным последствиям с точки зрения здоровья людей”. На сёньняшняй сустрэчы ў Менску зь віцэ-прэм’ерам, міністрам фінансаў Іраку Аль-Азаві, беларускі лідэр падкрэсьліў таксама, што “мы категорически против военного давления на Ирак и тем более категорически против военных ударов по Ираку, поскольку эти планы вынашиваются отдельными государствами”.

Прыватызацыя па Лукашэнку
11:09, 19/03/2002, «Время новостей»

Пасьля аб’явы пра пачатак акцыянаваньня прадпрыемстваў нафтахімічнага комплексу, урад Беларусі сутыкнуўся зь першымі цяжкасьцямі. Нявызначаны балянсавы кошт ніводнага з шасьці прадпрыемстваў, акцыі якіх у канцы траўня павінны трапіць у продаж. Хаця па зацьверджаным урадам графіку ацэнку плянавалася завяршыць 18 сакавіка.

МТС можа згубіць у Беларусі больш за 10 мільёнаў даляраў
11:08, 19/03/2002

Урад Беларусі па невытлумачальных прычынах не дае згоды на рэгістрацыю сумеснага прадпрыемства “Мабільных ТэлеСыстэмаў” і “Міжгародняя сувязь”. Як пішуць “Ведомости” МТС пагражае страта прыкладна 10 мільёнаў даляраў.

Лукашенко отдаст "Крыницу" "Балтике". Но на своих условиях
11:07, 19/03/2002

Правительство Беларуси планирует передать ОАО "Пивоваренная компания "Балтика" 50% плюс 1 акция пивзавода "Крыница" в три этапа, согласно проекту инвестиционного соглашения об участии "Балтики" в приватизации минского пивзавода, переданного руководству петербургской компании. Об этом сообщил ПРАЙМ-ТАСС сегодня источник в республиканском правительстве.

Тарифы выросли пока на 20 процентов
11:06, 19/03/2002

На 20 процентов повышены тарифы на услуги водоснабжения и канализации для населения Беларуси с 15 марта. Как сообщили корреспонденту в Министерстве жилищно-коммунального хозяйства, в настоящее время население покрывает около 35 процентов расходов государства на данный вид услуг. С увеличением тарифов к концу первого квартала эта цифра должна будет составить, как минимум, 40 процентов.

Андрэй Саньнікаў: прыём дэлегацыі Іраку на вышэйшым узроўні – правакацыя
11:05, 19/03/2002

Падпісаньне выніковага пратаколу паседжаньня сумеснай беларуска-ірацкай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве адбудзецца сёньня ў Менску. Дэлегацыю Іраку, якая знаходіцца ў Менску з 15 сакавіка, ачольвае віцэ-прэм’ер – міністар фінансаў Аль-Азаві. На сёньня заплянаваная сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй Іраку, якая знаходзіцца ў Беларусі ў той момант, калі Злучаныя Штаты актыўна рыхтуюць вайсковую кампанію супраць Багдаду. Міжнародныя аналітыкі прагназуюць, што пачатак кампаніі – пытаньне некалькіх тыдняў. У гэтай сытуацыі прыём іракцаў на вышэйшым узроўні каардынатар Хартыі’97 Андрэй Саньнікаў называе правакацыяй.

ЗША заклікаюць Беларусь да спыненьня ўціску грамадзянскай супольнасьці
11:04, 19/03/2002

У паведамленьні аб інцыдэнце, што адбыўся 8 сакавіка на мяжы Беларусі зь Літвой у якасьці “відавочнага сьведчаньня ўціску й застрашэньня” грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі, амэрыканскі дыплямат Дуглас А.Дэвідсан у перад удзельнікамі Сталай Рады АБСЭ ў Вене заклікаў беларускія ўлады да спыненьня такога ўціску і паўнамаштабнага супрацоўніцтва з АБСЭ. Тэкст ягонага выступу ніжэй:

Улады зацягваюць вызваленьне Андрэя Клімава
11:03, 19/03/2002

У менскай калёніі больш за 50 вязьняў чакаюць датэрміновага вызваленьня, але рашэньне іхнага лёсу увесь час адкладаецца. Згодна крыніцам Радыё Свабода, беспрэцэдэнтная адтэрміноўка зьвязаная з асобай самага вядомага вязьня гэтай турмы – дэпутата Вярхоўнага Савету Андрэя Клімава.

ЗША называюць сытуацыю са свабодай слова ў Беларусі “непрагляднай”
11:02, 19/03/2002

“Свабода самавыказваньня зьяўляецца вельмі важным складнікам абавязацельстваў перад АБРЭ й забясьпечвае фундамэнт як для дэмакратычнага росту, так і для посьпеху ў эканоміцы”, - заявіў 14 сакавіка на паседжаньні Сталай рады АБРЭ ў Вене амэрыканскі дыплямат Дуглас Э.Дэвідсан. Камэнтуючы даклад прадстаўніка АБРЭ па пытаньнях свабоды сродкаў масавай інфармацыі Фрэймунта Дувэ ,дуглас Дэвідсан датычна Беларусі заявіў наступнае: “Што да Беларусі, то мы падзялаем дадзеную сп.Дувэ ацэнку сытуацыі, што склалася ў гэтай краіне, як “непраглядную” і “праблематычную”. Крымінальныя справы, распачатыя супраць сп.Сярэдзіча, сп.Маркевіча і сп.Мажэйкі, лішкавы раз пацьвярджаюць гэтую тэндэнцыю.Той факт, што асьвятленьне імі прэзыдэнцкіх выбараў выкарыстоўвалася ў якасьці апраўданьня ў паклёпе, падымае дадатковыя пытаньні адносна таго, наколькі мы і іншыя можам давяраць вынікам гэтых выбараў”.

У Наваполацку йдзе вайна за міні-рынкі
11:01, 19/03/2002

У Наваполацку Незалежны прафсаюз прыватных прадпрымальнікаў пачаў акцыю пратэсту. Як паведамляе карэспандэнт “Известий”, бізнэсоўцы разгортаваюць кампанію па адмене рашэньня мясцовых уладаў, якое фактычна ставіць задачу закрыць міні-рынкі гораду.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: