Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Наваполацку йдзе вайна за міні-рынкі 11:01, 19/03/2002
У Наваполацку Незалежны прафсаюз прыватных прадпрымальнікаў пачаў акцыю пратэсту. Як паведамляе карэспандэнт “Известий”, бізнэсоўцы разгортаваюць кампанію па адмене рашэньня мясцовых уладаў, якое фактычна ставіць задачу закрыць міні-рынкі гораду.
З сакавіка 2002 году на міні-рынкі аплата ганлёвых месцаў для бізнэсоўцаў, гандляроў прадуктамі й прамысловымі таварамі, рэзка падскочыла – ад 3 да 10 разоў па розных катэгорыях тавараў. Рада гарадзкой арганізацыі АГП й Незалежны прафсаюз накіравалі ў гарвыканкам і ў прэсу заяву, у якой называюць рашэньне гарвыканкаму “уціскам бізнэсоўцаў і прадпрымальніцтва”.
На дадзены момант праходзіць збор подпісаў жыхароў гораду пад патрабаваньнем адмены рашэньня гарвыканкаму. Сабраныя подпісы ініцыятары акцыі пратэсту маюць намер перадаць у гарсавет з патрабаваньнем склікаць пазачарговую сэсію гарсавету для разгляду гэтага пытаньня.
У выпадку, калі рашэньне па міні-рынках ня будзе адмененым ці скарэктаваным, адбудзецца папераджальная забастоўка бізнэсоўцаў, якія працуюць на міні-рынках і цэнтральным рынку Наваполацку.