Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
ЗША заклікаюць Беларусь да спыненьня ўціску грамадзянскай супольнасьці 11:04, 19/03/2002
У паведамленьні аб інцыдэнце, што адбыўся 8 сакавіка на мяжы Беларусі зь Літвой у якасьці “відавочнага сьведчаньня ўціску й застрашэньня” грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі, амэрыканскі дыплямат Дуглас А.Дэвідсан у перад удзельнікамі Сталай Рады АБСЭ ў Вене заклікаў беларускія ўлады да спыненьня такога ўціску і паўнамаштабнага супрацоўніцтва з АБСЭ. Тэкст ягонага выступу ніжэй:
“Нас не пакінула абыякавым паведамленьне 8 сакавіка аб ініцыдэнце, што меў месца на беларуска-літоўскай мяжы.У сувязі з гэтым мы па-ранейшаму трымаемся той заявы, якая была зробленая намі па гэтым пытаньні на апошнім паседжаньні Сталай Рады.
Мы і сёньня мяркуем, што затрымка ад’зду на сем гадзін 10 прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці, у тым ліку асабісты дагляд дзювюх жанчын і вобшук аўтамашыны, на якой гэтая дэлегацыя мела намер выехаць – не уехаць – з тэрыторыі Беларусі для ўдзелу ў міжнароднай канфэрэнцыі па пытаньнях супрацоўніцтва зь Беларусяй, ня можа ўспрымацца як нармальная практыка.
Як згадваецца ў паведамленьні аб гэтым інцыдэнце, мела месца “прыніжальная як з маральнага, так і з фізычнага пункту погляду, зварот зь людзьмі” што зьяўляецца відавочным прызнакам прымяненьня мэтадаў уціску й застрашэньня.
Сп.старшыня, уціск грамадзянскай супольнасьці шкодзіць дыялёгу й замінае выкананьню абавязацельстваў перад АБСЭ. У сувязі з гэтым мы заклікаем улады Беларусі пакласьці канец самаізаляцыі краіны шляхам спыненьня ўціску адносна грамадзянскай супольнасьці й пачаць супрацоўніцтва з АБСЭ”.
“Распаўсюджаная Юфісам міжнародных інфармацыйных праграм Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША).