Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 1920 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прыватызацыя па Лукашэнку
11:09, 19/03/2002, «Время новостей»

Пасьля аб’явы пра пачатак акцыянаваньня прадпрыемстваў нафтахімічнага комплексу, урад Беларусі сутыкнуўся зь першымі цяжкасьцямі. Нявызначаны балянсавы кошт ніводнага з шасьці прадпрыемстваў, акцыі якіх у канцы траўня павінны трапіць у продаж. Хаця па зацьверджаным урадам графіку ацэнку плянавалася завяршыць 18 сакавіка.

Аб акцыянаваньні “Азоту”, “Белнафтахіму”, “Белшыны”, НПЗ “Нафтан” і “Паліміру” аб’явілі яшчэ ў канцы мінулага году. Тады ж былі афіцыйна названыя й патэнцыяльныя пакупнікі гэтых прадпрыемстваў, у тым ліку “Итера”, ЛУКОЙЛ, “Славнефть”, “Амтел”, “Сургутнефтегаз”, ТНК. Пры гэтым расейскія нафтавыя гіганты нават пасьпелі пасварыцца адзін з адным з-за сваіх прэтэнзіяў на беларускую нафтахімію: “Славнефть” і “Сургутнефтегаз” стварылі альянс, які павінен супрацьстаяць ЛУКОЙЛу. Гэтыя прадпрыемствы ўжо маюць свой бізнэс у рэспубліцы: расейска-беларуская дзяржаўная “Славнефть” валодае Мазырскім НПЗ, а “Сургутнефтегаз” і ЛУКОЙЛ пастаўляюць сыравіну на нафтахімічныя прадпрыемствы.

Падрыхтоўка працэдуры акцыянаваньня працягваецца. Мяркуецца, што яно пройдзе ў некалькі этапаў. На першым дзяржава захавае за сабой 100% акцыяў прадпрыемстваў. Затым ад 2 да 10% акцыяў будзе прадавацца працоўнаму калектыву. Вырашальны этап мусіў пачацца ўлетку – беларускі ўрад меў намер прыступіць да продажу акцыяў, захоўваючы за сабой кантрольны пакет.

Але ўжо зараз зразумела, што ў заплянаваныя тэрміны зрабіць гэта не пасьпеюць. Учора на ўсіх шасьці прадпрыемствах прайшлі паседжаньні адмысловых камісіяў па вызначэньні балянсавага кошту. Як паведамілі газэце “Время новостей” у міністэрстве эканомікі рэспублікі, ні на адным “гэты працэс пакуль незавершаны”. Так, на НПЗ “Нафтан” яшчэ пакуль ня вызначаны кошт 99 аб’ектаў і 3000 адзінак абсталяваньня.

“Пакуль скаладана казаць нават пра папярэднюю ацэнку прадпрыемства”, - -сказаў газэце “Время новостей” намесьнік гендырэктара заводу Віктар Конобрый. Паводле словаў кіраўніка дэпартамэнту мінэканомікі Алега Мельнікава, хутчэй за ўсё “ураду будзе прапанавана адцягнуць прыняцьце рашэньня”. “Калі пасьпяшаемся, магчыма, штосьці будзе ўпушчана, і пасьля давядзеццца праводзіць даацэнку статутнага фонду”, - сказаў сп.Мельнікаў.

У канцэрне “Белнафтахім” выказваюць сумневы ў тым, што папярэднюю працу па падрыхтоўцы акцыянаваньня гэтых прадпрыемстваў удасца завяршыць хаця б да восені. Зрэшты, калі на тое будзе воля Аляксандра Лукашэнкі, усё можа адбыцца і значна хутчэй. Прэзыдэнт “Белнафтахіму” Іван Бамбіза ўжо назваў прыблізную суму, якую беларускі ўрад спадзяецца выручыць ад акцыянаваньня прадпрыемстваў нафтахіміі. Размова йдзе аб 850 млн.даляраў. Так што калі працэс акцыянаваньня трэба будзе паскорыць, урад можа ўзяць у якасьці арыентыра гэтую лічбу. Іншая справа, што апошнім часам Аляксандар Лукашэнка стаў абыякавым да ўсялякіх інвэстыцыйных праектаў з удзелам расейскага капіталу і ўжо ня мае намеру аддаваць кантроль над нафтахіміяй расейскім кампаніям.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: