Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
За мінулыя два тыдні органамі пракуратуры распачатыя 297 крымінальных справаў, пададзеныя санкцыі на арышт 679 грамадзянаў. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэсавым цэнтры Пракуратуры Рэспублікі Беларусь. Пракуроры накіравалі ў суды 2.130 крымінальных справаў адносна 2.616 абвінавачаных пратрымалі ў судах дзяржаўнае абвінавачаньне па 1.592 крымінальных справаў.
Кампанія “Балтика” ня будзе падпісваць інвэстыцыйнае пагадненьне зь Беларусяй у тым выглядзе, у якім яго прапануе ўрад Беларусі. Як высьветліла “Газета.Ru”, піцерскія півавары на гэтым тыдні прапануюць адміністрацыі Лукашэнкі пераглядзець некаторыя пункты дакумэнту.
Кіраўніцтва Аб’яднанай грамадзянскай партыі зьвярнулася з адкрытым лістом да выкладчыкаў й рэктару Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсітэту Міхаілу Селькіну з адкрытым лістом. АГП заклікае іх не садзейнічаць дзейнасьці спэцслужбаў па вярбоўцы й псыхілягічным уціску на студэнтаў на тэрыторыі ВНУ. Аўтары ліста нагадваюць пра самазабойства 24-гадовага гомельца Андрэя Зайцава ў сьнежні 2001 году, адзначае БелаПАН. Ягоныя сваякі й сябры сьцвярджаюць, што прычынай трагедыі стала спроба вярбоўкі й шантажу Андрэя чалавекам, які прадстаўляўся супрацоўнікам КДБ.
Згодна паведамляньням прэсавага цэнтру Пракуратуры Рэспублікі распачатая крымінальная справа адносна кіраўнікоў ААТ “Витторг” (Віцебск). Крымінальная справа адносна ейных кіраўнікоў распачатая па ч.2 арт.243 КК РБ – “Ухіленьне ад уплаты падаткаў” па матэрыялах праверкі падаткавымі органамі дзейнасьці фірмы. Згодна матэрыялаў сьледзтва, дырэктар прадпрыемства ў 2001 годзе ня збыў 146 тысяч бутэлек гарэлкі, што пацягнула за сабой няўплату падаткаў у асабліва буйных памерах – каля 60 мільёнаў рублёў.
Генэральны пракурор кантону Жэневы Бэрнар Бэртоса мае намер утрымаць больш за 200 тысячаў даляраў з сумы закладу, унесенага адвакатамі дзяржсакратара “саюзу” Расеі й Беларусі Паўла Барадзіна. Пра гэта ён паведаміў у інтэрвію “ГаЗеТе”.
Украіна ўвяла часовую антыдэмпінгавую пошліну ў памеры 74% на імпарт рубэроіду зь Беларусі. Гандлёвая санкцыя будзе дзейнічаць чатыры месяцы да адмысловага распараджэньня ўраду.
Арыгінальны спосаб барацьбы зь мітынгамі за правы працоўных прыдумалі ўлады Пінску. Яны прапанавалі заплаціць за правядзеньне акцыі... арэндную плату. І таму заплянаваны на мясцовым стадыёне “Прыпяць” мітынг пад лёзунгамі прафсаюзаў, заяўку на правядзеньне якога падалі ў мясцовы гарвыканкам пінчукі Аляксандар Моргаль і Сяргей Касьцковіч, можа не адбыцца.
Згодна інфармацыі Міністэрства статыстыкі РБ. Пазыкі па заробку за люты павялічыліся на 37,7 млрд. рублёў на 279%. Калі такая дынаміка захаваецца, то ўжо да лета пазыкі будуць скаладаць 100% фонду заробоку. Амаль палова запазычанасьці прыпадае на сельскую гаспадарку, якое перад пачаткам вясновых палявых прац знаходзіцца ў асабліва сумным становішчы.
За месяц да Маршу Пратэсту “ТАК ЖЫЦЬ НЕЛЬГА!”, які адбудзецца ў Менску 19 красавіка, прэсавы цэнтар Харты’97 наладзіў на сваім вэб-сайце on-line канфэрэнцыю з адным з арганізатараў Маршу Юры Хашчавацкім. Вядомы кінарэжысэр, ляўрэат кінапрэміі сьвету Бэрлінскага кінафестывалю, прэміі расейскага Саюзу пісьменьнікаў імя А.Д.Сахарава, уладальнікам гран-пры сусьветнага кінафестывалю Human Rights Watch у Нью-Ёрку, за тры гадзіны адказаў больш чым на 70 пытаньняў. Чытайце поўны тэкст on-line канфэрэнцыі ТУТ.
Нацыянальны арганізацыйны камітэт па сьвяткаваньні Дня Волі правёў прэсавую канфэрэнцыю, прымеркаваную да сьвяткаваньня 84-ай гадавіны БНР. Знамянальна, што ўдзел у ёй прынялі вядомыя беларускія музыкі: Лявон Вольскі (лідэр гурта NRM), Вячаслаў Корань (гурт ULIS), бард Зьміцер Сідаровіч. “Нам не ўсё адно, які ў краіне сьцяг, які гімн і якім будзе будучыня Беларусі. Менавіта таму мы будзем 24 сакавіка ў Парку Янкі Купалы”, -- заявіў Вячаслаў Корань.
Упраўленьне Беларускай асацыяцыі журналістаў зьвярнулася да генэральнага пракурора Беларусі Віктара Шэймана з заявай, у якой “ставіць пытаньне аб неабходнасьці вылучэньня ў асобную вытворчасьць эпізоду з выкраданьнем члена БАЖ Зьмітра Завадзкага й правядзеньня дадатковага расьсьледаваньня з мэтай высьвятленьня ісьціны”.
Партыю абвінавачваюць у тым, што ейны друк і блянкі адрозьніваюцца ад зацьверджанага ўзору. Згодна закону аб палітычных партыях, два папярэджаньні за год могуць прывесьці да ліквідацыі партыі.
Высокая ўдзельная вага бартэру ў аб’ёме замежнаэнамічных апэрыцыяў і сёлета застаецца праблемай эканомікі Магілёўскай вобласьці. Летась кіраўніцтва аблвыканкаму ставіла перад прамыслоўцамі задачу зьнізіць аб’ёмы тавараабменных апэрацыяў да 30 адсоткаў. І хаця доля бартэру за год скарацілася на 15,7 адсоткаў, яна засталася на ўзроўні 36,9 адсоткаў.