Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 2021 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



БАЖ патрабуе ад Шэймана паўторнага разгляду справы Завадзкага
11:03, 20/03/2002

Упраўленьне Беларускай асацыяцыі журналістаў зьвярнулася да генэральнага пракурора Беларусі Віктара Шэймана з заявай, у якой “ставіць пытаньне аб неабходнасьці вылучэньня ў асобную вытворчасьць эпізоду з выкраданьнем члена БАЖ Зьмітра Завадзкага й правядзеньня дадатковага расьсьледаваньня з мэтай высьвятленьня ісьціны”.

Сябры праўленьня асацыяцыі мяркуюць, што суд паспрабаваў схаваць “канцы ў ваду” калі абвінаваціў групоўку Ігнатовіча ў выкраданьні журналіста.

Беларуская асацыяцыя журналістаў заяўляе, што вынікі судовага разгляду справы нараджаюць сумневы ў тым, што асобы, прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці, маюць адносіны да выкраданьня журналіста Завадзкага. Гэта дае падставы калегам Завадзкага дабівацца паўторнага разгляду менавіта факту зьнікненьня Зьмітра Завадзкага.

БАЖ па-ранейшаму патрабуе адказу на пытаньне, што насамрэч адбылося 7 ліпеня 2000 году, калі бясьсьледна зьнік Зьміцер Завадзкі, бо Менскі абласны суд ня даў на яго адказу.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: