Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Арыгінальны спосаб барацьбы зь мітынгамі за правы працоўных прыдумалі ўлады Пінску. Яны прапанавалі заплаціць за правядзеньне акцыі... арэндную плату. І таму заплянаваны на мясцовым стадыёне “Прыпяць” мітынг пад лёзунгамі прафсаюзаў, заяўку на правядзеньне якога падалі ў мясцовы гарвыканкам пінчукі Аляксандар Моргаль і Сяргей Касьцковіч, можа не адбыцца.
Днямі ініцыятараў акцыі запрасіў намесьнік старшыні гарвыканкаму Аляксандар Канеўскі і ўручыў ім рахунак за месца для правядзеньне мітынгу. Налічылі прыкладна 240 тыс.рублёў. Пінчукам далі зразумець, што пасьля ўплаты гэтай сумы яны атрымаюць дазвол на правядзеньне акцыі.
Шакіраваныя абаронцы правоў працоўных паспрабавалі высьветліць, адкуль узяліся такія расцэнкі. Аказалася, што кіраўніцтва стадыёну палічыла акцыю пратэсту за гледзішча. Просьба пераглядзець такое незвычайнае рашэньне пакуль застаецца незадаволеным. Таму цяжка сказаць, ці будзе 28 сакавіка ў Пінску мітынг.