Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 2021 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Бэрнар Бэртоса: “У адрозьненьне ад Усьцінава, я не прасіў Барадзіна набыць мне кватэру ў Жэневе”
11:09, 20/03/2002

Генэральны пракурор кантону Жэневы Бэрнар Бэртоса мае намер утрымаць больш за 200 тысячаў даляраў з сумы закладу, унесенага адвакатамі дзяржсакратара “саюзу” Расеі й Беларусі Паўла Барадзіна. Пра гэта ён паведаміў у інтэрвію “ГаЗеТе”.

Як заявіў жэнеўскі пракурор, у адпаведнасьці зь ягонай пастановай, што ўступілі ў сілу ў мінулы аўторак, з закладу ў 5 млн.франкаў, пад які быў вызвалены Барадзін, будзе вылічана 170 тыс. у лік накладзенага на яго штрафу і 35 тыс. – за сьледчыя вытрымкі.

“Калі Барадзін лічыць сябе невіноўным, то ён меў магчымасьць абскардзіць маё рашэньне за два тыдні. Ён гэтага не зрабіў, значыць, паводле закону Барадзін з рашэньнем пагадзіўся, - сказаў Бэртоса. –Я выдатна разумею, што ў Расеі Барадзін ня можа прызнацца ў адмыцьці грошай, бо тым самым ён прызнаецца ў злачынных махінацыях, зьвязаных з прысваеньнем бюджэтных сродкаў. Вам ён можа казаць усё, што заўгодна, але з сёньняшняга дня Барадзін пастаўлены нак рымінальны ўлік Мінюста Швэйцарыі як асоба, што панесла крымінальнае пакараньне паводле артыкула 305-біс КК – за адмыцьцё грошай”.

Пракурор падкрэсьліў, што калі Барадзіна зноў прыцягнуць да адказнасьці ў Швэйцарыі, “то пакараньне будзе больш жорсткім”.

Акрамя таго, Бэрнар Бэртоса паведаміў журналістам, што канфіскаваныя грошы пойдуць у бюджэт кантону Жэневы. “Я зь іх не атрымаю ні санціма. Я запэўніваю вас, кватэра, дзе я жыву, набывалася за мае грошы, а не на грошы майго падсьледчага. У адрозьненьне ад Усьцінава, я не парсіў Барадзіна набыць мне кватэру ў Жэневе”, - сказаў пракурор.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: