Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У беларускіх ВНУ пануе атмасфэра 1937 году 11:11, 20/03/2002
Кіраўніцтва Аб’яднанай грамадзянскай партыі зьвярнулася з адкрытым лістом да выкладчыкаў й рэктару Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсітэту Міхаілу Селькіну з адкрытым лістом. АГП заклікае іх не садзейнічаць дзейнасьці спэцслужбаў па вярбоўцы й псыхілягічным уціску на студэнтаў на тэрыторыі ВНУ. Аўтары ліста нагадваюць пра самазабойства 24-гадовага гомельца Андрэя Зайцава ў сьнежні 2001 году, адзначае БелаПАН. Ягоныя сваякі й сябры сьцвярджаюць, што прычынай трагедыі стала спроба вярбоўкі й шантажу Андрэя чалавекам, які прадстаўляўся супрацоўнікам КДБ.
“Ёсьць падставы сьцьвярджаць, што з гэтай трагедыі не ўсе атрымалі ўрок, - гаворыцца ў лісьце кіраўніцтва АГП. – Мы маем канкрэтныя факты, што адносна студэнтаў Гомельскага ўнівэрсітэту, які супрацоўнічае з грамадзкім аб’яднаньнем “Гомельскія ініцыятывы”, на дадзены момант ажыцьцяўляецца прэсінг збоку спэцслужбаў. Для гэтага выкарыстоўваюцца памяшканьні дэканатаў унівэрсітэту, куды выклікаюцца студэнты для размовы з работнікамі КДБ. Такога кшталту практыка пагражае непрадказальнымі наступствамі”.
АГП уважліва адсочвае разьвіцьцё падзеяў у Гомельскім унівэрсітэце і іншых ВНУ Беларусі, а таксама пасьлядоўна выступае за тое, “каб ВНУ былі зонамі, вольнымі ад атмасфэры 37-га году”.