Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь знаходзіцца ў напружаным чаканьні 11:14, 20/03/2002, “Голас Амэрыкі”
Апошнім часам Вашынгтон сур’ёзна абмяркоўвае тэму санкцыяў супраць Менску. Падстава для гэтага знаёмая – рэспубліка даўно і моцна ўладкавалася ў дзесятцы сусьветных экспартэраў зброі, а зараз у ЗША ўсё больш доказаў, што тэхніка і тэхналёгіі патрэбныя ў краінах так званай “восі зла”. Сёлета першым асобам Беларусі былі нанесеныя некалькі прадстаўнічых візытаў з Капіталійскага халма; у прыватнасьці, кіраўнік місіі Дзярждэпартамэнту ЗША Стывен Пфайфэр у інтэрвію сказаў пра зьвесткі, якія маюць Злучаныя Штаты, згодна якіх Беларусь прадае зброю краінам, якія падтрымліваюць тэрарызм. У якасьці пакупнікоў часьцей за іншых згадваюць Ірак.
Вядома, афіцыйная інфармацыя зь Дзярждэпартамэнту была больш дыпляматычнай. Прэсавы сакратар Рычард Баўчар патлумачыў, што Злучаныя Штаты вельмі сур’ёзна ставяцца да паведамленьняў аб пастаўцы зброі тэрарыстам й гатовыя выкарыстоўваць розныя меры, ажно да ўвядзеньня санкцыяў, адносна краін-пастаўшчыкоў. Тым не менш, пакуль далей гэтых выказваньняў, што прагучалі яшчэ ў пачатку сакавіка, справа не зварухнулася.
Незавершанае таксама гучная судовая справа – гэта суд над выканаўцамі расправы над апэратарам ОРТ Зьмітром Завадзкім, які зьнік прыкладна два гады таму. Чацьвёртым падсудным яшчэ 11 сакавіка павінен быў быць зачытаны прысуд. Аднак кропка ў справе пакуль не пастаўленая, і разам з тым, магчымае рашэньне суда ўжо выклікала разнастайныя меркаваньні. Так генэральны сакратар Рады Эўропы Вальтар Швімэр заклікаў афіцыйны Менск не прымяняць да падсудных запатрабаванае абвінавачваньнем сьмяротнае пакараньне. Зь іншага боку, многія – у тым ліку Міжнародная Амністыя – выказваюць меркаваньне, што абвінавачанных хутка асудзяць да сьмерці, і тады знайсьці сапраўдных заказчыкаў выкраданьня й расправы над Зьмітром Завадзкім будзе проста немагчыма.
Тым часам, адвакат жонкі зьніклага апэратара Вольгі Завадзкай Ігар Аксёнчык публічна абвінаваціў генэральнага пракурора рэспублікі Віктара Шэймана ў датычнасьці да справы Завадзкага, за што атрымаў крымінальную справу па абвінавачваньні ў паклёпе й зараз вымушаныя хавацца.
Яшчэ пра справы судовыя. Сын былога беларускага прэм’ера Міхаіла Чыгіра Аляксандар, больш за год адседзіў у сьледчым ізалятары нібыта за арганізацыю злачыннай групы па крадзяжах і перапродажы аўтамабільных запчастак, днямі быў асуджаны да сямі гадоў пазбаўленьня волі. Ягоныя “сябры-судзельнікі” атрымалі яшчэ больш значныя тэрміны. Апазыцыя ўслых заяўляе пра палітычны падтэкст справы. Аднак і тут кропкі няма – адвакаты сям’і Чыгіра рыхтуюць касацыйную скаргу ў Вярхоўны суд рэспублікі.
Прэзыдэнцкі “хап” - акцыя супраць кіраўнікоў флагманаў беларускай індустрыі – некалькі зьнізіў абароты і зьвярнуў пры гэтым самую сьвятую для краіны вобласьць. Беларусь бедная на матэрыльныя рэсурсы. Вось менавіта здабываючай (канцэрн “Беларуськалій”) і перапрацоўчай (Мазырскі й Наваполацкі нафтазаводу) галіной як раз і заняты сёньня камітэт Дзяржкантролю. Галовы яшчэ не паляцелі – як запэўніваюць экспэрты, не ў гэтым справа. Проста галіна знаходзіцца на мяжы акцыянаваньня.
Аляксандар Лукашэнка ўвогуле не асабліва паважае працэсы прыватызацыі й не цырымоніцца зь імі, але і тым больш ня мае намеру выпускаць з рук прыродныя рэсурсы ўласнай краіны. Адначасова акцэнт з вобласьці пэрсаналіяў пераносіцца на прамысловыя грамадзкія аб’яднаньні, адным словам, на прафсаюзы. Супраць прафэсыйных аб’яднанаьняў ідзе сапраўдная вайна, пры гэтым як на ўзроўні прэзыдэнцкіх дэкрэтаў, так і на ўзроўні мясцовай улады. Ствараюцца нават “кішэнныя”, так званыя “жоўтыя”, ва ўсім паслухмяныя начальству, прафсаюзы.