Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 2122 23 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Івонка Сурвіла: толькі мы здолеем зрабіць Беларусь свабоднай
11:14, 21/03/2002

Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла павіншавала беларусаў з чарговай гадавінай з дня абвяшчаэньня ў 1918 годзе БНР. “На жаль, край наш і да гэтага пад ботамі чужынцаў”, -- піша ў сваім лісьце Івонка Сурвіла. Старшыня рады БНР адзначае, што Дзень Волі беларусы будуць сьвяткаваць у несвабоднай краіне, якая стала ахвярай лукашэнкаўскай улады: “Тыя, хто верыць дыктатару, таксама ахвяры, ахвяры хлусьні гэтага рэжыму”, -- піша спадарыня Сурвіла.

 ПАЛIТЫКА 

Юры Зайцаў працягвае шукаць віноўных у сьмерці сына
11:13, 21/03/2002

Юры Зайцаў, бацька актывіста руху ЗУБР Андрэй Зайцава, што скончыў жыцьцё самагубствам 20 сьнежня 2001 году пад уціскам спэцслужбаў, падаў пісьмовую скаргу старшыні Гомельскага абласнога суда.

Канстытуцыйны суд парушае Канстытуцыю
11:12, 21/03/2002

Канстытуцыйны суд Беларусі 20 сакавіка прызнаў адпавядальным Асноўнаму закону краіны пастанову ўраду, якая забараняе безнаяўнае пералічэньне членскіх прафсаюзных унёскаў. Суд вырашыў, што “асабістая ўплата ўнёскаў не супярэчыць Канстытуцыі”, а вызначаны ўрадам парадак зьмяншае залежнасьць прафсаюзных арганізацыяў ад працаўладкавальнікаў. Аднак асабістая ўплата ўнёскаў ня выключае правы працоўных даручыць банку безнаяўнае пералічэньне грошай.

У Беларусі зьявіліся праблемы з акцыянаваньнем прадпрыемстваў
11:11, 21/03/2002, RusEnergy

Аб акцыянаваньні “Азоту”, “Хімвалакна”, Белнафтазіму”, “Белшыны” НПЗ “Нафтан” і “Паліміру” урад Беларусі аб’явіў яшчэ ў канцы мінулага году. Па зацьверджаным урадам графіку ацэнку плянавалася завяршыць 18 сакавіка. Аднак у працэсе падрыхтоўкі працэдуры акцыянаваньня ўзьніклі праблемы, якія пагражаюць сарваць заплянаваныя тэрміны правядзеньня прыватызацыі.

Інфляцыя ў лютым склала 3,6%
11:10, 21/03/2002

Інфляцыя ў Беларусі склала ў лютым 2002 году 3,6% супраць 6,1% у студзені. Пра гэта паведаміла Міністэрства статыстыкі і аналізу Беларусі. Кошты на платныя паслугі павялічыліся 12,7%, на харчовыя тавары - на 2,6%, на нехарчовыя - на 1,6%. Індэкс коштаў вытворцаў на прамысловую прадукцыю склаў 103,3%, у тым ліку на сродкі вытворчасьці - 103,3%, на прамежкавыя тавары - 104,2%, на спажывецкія тавары - 101,9%.

Моладзевыя арганізацыі Беларусі падтрымліваюць вясновыя акцыі пратэсту
11:09, 21/03/2002

Лідэры беларускіх моладзевых арганізацыяў – рух супраціву ЗУБР Цімафей Дранчук, Маладога Фронту Павал Севярынец і Аляксей Шэін, Маладой Грамады Тацяна Алесіна – зьвярнуліся напярэдадні вясновых акцыяў пратэсту - Дня Волі (24 сакавіка), Маршу Пратэсту “ТАК ЖЫЦЬ НЕЛЬГА!”(19 красавіка) й Чарнобыльскага Шляху (26 красавіка) – да беларускай моладзі з заклікам прыняць у іх актыўны ўдзел. Зьмяшчаем тэкст звароту цалкам.

“Палатка” настойвае на тым, каб місія АБСЭ пакінула Менск
11:08, 21/03/2002

Аб неабходнасьці размарозіць рашэньне Эўразьвязу ад 1997 году і адмовіцца ад паслуг місіі АБСЭ ў Беларусі заявіла дэпутат “палаты прадстаўнікоў” Вольга Абрамава на міжнароднай канфэрэнцыі “Замежнапалітычныя адказы на новыя рэаліі ў Эўропе”, якая прайшла днямі ў Бэрліне. На думку Абрамавай, дзейнасьць КНГ АБСЭ пасьля прэзыдэнцкіх выбараў надзвычай складаная. Паводле ейных словаў, стратэгія далучэньня Беларусі да эўрапейскіх працэсаў павінна зьмяніць схему. Захад не павінен патрабаваць ад Беларусі неадкладнага выкананьня чатырох умоваў, ён павінен адмовіцца ад сваёй пакрокавай стратэгіі, і зрабіць сам некалькі крокаў насустрач.

За абразу Лукашэнкі зуброў выгналі з тэхнікуму
11:07, 21/03/2002

Аляксандра Каляду і Аляксандра Паўловіча, вядомых па шклоўскай крымінальнай справе за абразу Аляксандра Лукашэнкі, адлічылі з Магілёўскага політэхнічнага тэхнікуму. Актывісты руху супраціву ЗУБР падчас перадвыбарчай кампаніі зайшлі ў краму Шклову ў вусатых масках, што нагадвалі Лукашэнку і пачалі абяцаць землякам беларускага лідэра “навесьці парадак” й павялічыць заробак. У выніку, суд пакараў іх за гэта буйнымі штрафамі. Хлопцы паведамілі Радыё Свабода, што дырэктар тэхнікуму й раней пагражаў ім адлічэньнем за ўдзел у выбарчай кампаніі.

Менская міліцыя змагаецца з налепкамі
11:06, 21/03/2002

Тры актывісты руху ЗУБР былі затрыманыя ўчора ў Менску супрацоўнікамі праваахоўчых органаў за распаўсюд налепак зь лягатыпам руху. Аляксандра Анджыеўская, Цімафей Дранчук й Аляксандар Атрошчанкаў былі затрыманыя позна вечарам ў цэнтры сталіцы й дастаўленыя ў апорны пункт аховы парадку.

Арыштаваны кіраўнік Дзяржынскага райвыканкаму
11:05, 21/03/2002

Кіраўнік райвыканкаму Ўладзімер Ткачоў быў затрыманы ўчора ў Дзяржынску. Ткачова затрымлівалі як самага небясьпечнага злачынцу. Прыкладна а 7 раніцы да ягонага дому пад’ехала група захопу спэцпадразьдзелу “Алмаз”. Узброеныя людзі ў масках узламілі дзьверы, уварваліся ў дом і апранулі кайданкі на дзяржынскага “вертыкальшчыка”. Ён падазраваецца ў злоўжываньні службовым становішчам.

Пракуратура ўзялася за Магілёўскую мытню
11:04, 21/03/2002

Распачатая крымінальная справа супраць начальніка магілёўскай мытні паводле арыткула “за злоўжываньне ўладай ці службовым становішчам”. У сьнежні мінулага году кіраўнік структурнага падразьдзелу магілёўскай мытні пры афармленьні мытнай дэклярацыі нібыта скраў больш за 11 мільёнаў рублёў.

Упраўленьне справамі Лукашэнкі надзеленае нарматворчай функцыяй
11:03, 21/03/2002

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, які надае Ўпраўленьню справамі прэзыдэнта права прымаць пастановы й іншыя нарматыўныя прававыя акты. Як паведамляе прэсавая служба Лукашэнкі, гэтым правам валодаюць усе рэспубліканскія органы дзяржаўнага ўпраўленьня, да ліку якіх адносіцца і ўпраўленьне справамі. Наданьне Ўпраўленьню справамі Лукашэнкі нарматворчай функцыяй дазволіць яму, у першую чаргу, ажыцьцяўляць свае паўнамоцтвы ў галіне арганізацыі ўліку, захоўваньня, ацэнкі й рэалізацыі вернутай у дзяржавы маёмасьці.

“Балтыцы” прапанавалі інвэставаць хакей
11:02, 21/03/2002, КоммерсантЪ

Учора стала вядома, што піцерская піваваранная кампанія “Балтика” можа адмовіцца ад інвэстыцыйнага паректу ў Беларусі – набыцьця піўзаводу “Крыніца”. Прычына – зьмена Беларусяй умоваў продажу заводу.

Лукашэнка прызначыў новага дырэктара МТЗ
11:01, 21/03/2002

Учора Аляксандар Лукашэнка прызначыў новага дырэктара Менскага трактарнага заводу. Ім стаў Аляксандар Пухавы, які да прызначэньня працаваў дырэктарам буйнога заводу “Гідраўзмацняльнік” у Барысаве (Менская вобласьць). Нагадаем, што былы дырэктар МТЗ Міхаіл Лявонаў вось ужо трэці месяц знаходзіцца ў сьледчым ізалятары па абвінавачваньні ў злоўжываньні службовым становішчам і нядбайнасьці.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: