Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лукашэнка прызначыў новага дырэктара МТЗ 11:01, 21/03/2002
Учора Аляксандар Лукашэнка прызначыў новага дырэктара Менскага трактарнага заводу. Ім стаў Аляксандар Пухавы, які да прызначэньня працаваў дырэктарам буйнога заводу “Гідраўзмацняльнік” у Барысаве (Менская вобласьць). Нагадаем, што былы дырэктар МТЗ Міхаіл Лявонаў вось ужо трэці месяц знаходзіцца ў сьледчым ізалятары па абвінавачваньні ў злоўжываньні службовым становішчам і нядбайнасьці.