Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Упраўленьне справамі Лукашэнкі надзеленае нарматворчай функцыяй 11:03, 21/03/2002
Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ, які надае Ўпраўленьню справамі прэзыдэнта права прымаць пастановы й іншыя нарматыўныя прававыя акты. Як паведамляе прэсавая служба Лукашэнкі, гэтым правам валодаюць усе рэспубліканскія органы дзяржаўнага ўпраўленьня, да ліку якіх адносіцца і ўпраўленьне справамі. Наданьне Ўпраўленьню справамі Лукашэнкі нарматворчай функцыяй дазволіць яму, у першую чаргу, ажыцьцяўляць свае паўнамоцтвы ў галіне арганізацыі ўліку, захоўваньня, ацэнкі й рэалізацыі вернутай у дзяржавы маёмасьці.