Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Арыштаваны кіраўнік Дзяржынскага райвыканкаму 11:05, 21/03/2002
Кіраўнік райвыканкаму Ўладзімер Ткачоў быў затрыманы ўчора ў Дзяржынску. Ткачова затрымлівалі як самага небясьпечнага злачынцу. Прыкладна а 7 раніцы да ягонага дому пад’ехала група захопу спэцпадразьдзелу “Алмаз”. Узброеныя людзі ў масках узламілі дзьверы, уварваліся ў дом і апранулі кайданкі на дзяржынскага “вертыкальшчыка”. Ён падазраваецца ў злоўжываньні службовым становішчам.
Паводле зьвестак Радыё Рацыя, “Алмаз” невыпадкова быў задзейнічаны ў затрыманьні Ткачова. Справа ў тым, што “вертыкальшчык”, з дазволу праваахоўчых органаў, меў у доме зброю – пісталет Макарава й газадробавы пісталет. І міліцынты баяліся, што Ткачоў паспрабуе аказаць ім узброенае супраціўленьне.
Між тым, Закон аб зброі забараняе жыхарам Беларусі мець у асабістым карыстаньні баявую зброю. Але для мясцовых “князёў” міліцыя звычайна робіць выключэньне.
Крымінальная справа адносна Ўладзімера Ткачова расьсьледуе Пракуратура краіны. Гэта абумоўлена ня толькі тым, што Ткачоў кіраваў рыйвыканкамам: ён зьяўляецца таксама дэпутатам Менскага абласнога савету.