Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
За абразу Лукашэнкі зуброў выгналі з тэхнікуму 11:07, 21/03/2002
Аляксандра Каляду і Аляксандра Паўловіча, вядомых па шклоўскай крымінальнай справе за абразу Аляксандра Лукашэнкі, адлічылі з Магілёўскага політэхнічнага тэхнікуму. Актывісты руху супраціву ЗУБР падчас перадвыбарчай кампаніі зайшлі ў краму Шклову ў вусатых масках, што нагадвалі Лукашэнку і пачалі абяцаць землякам беларускага лідэра “навесьці парадак” й павялічыць заробак. У выніку, суд пакараў іх за гэта буйнымі штрафамі. Хлопцы паведамілі Радыё Свабода, што дырэктар тэхнікуму й раней пагражаў ім адлічэньнем за ўдзел у выбарчай кампаніі.