Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
“Палатка” настойвае на тым, каб місія АБСЭ пакінула Менск 11:08, 21/03/2002
Аб неабходнасьці размарозіць рашэньне Эўразьвязу ад 1997 году і адмовіцца ад паслуг місіі АБСЭ ў Беларусі заявіла дэпутат “палаты прадстаўнікоў” Вольга Абрамава на міжнароднай канфэрэнцыі “Замежнапалітычныя адказы на новыя рэаліі ў Эўропе”, якая прайшла днямі ў Бэрліне. На думку Абрамавай, дзейнасьць КНГ АБСЭ пасьля прэзыдэнцкіх выбараў надзвычай складаная. Паводле ейных словаў, стратэгія далучэньня Беларусі да эўрапейскіх працэсаў павінна зьмяніць схему. Захад не павінен патрабаваць ад Беларусі неадкладнага выкананьня чатырох умоваў, ён павінен адмовіцца ад сваёй пакрокавай стратэгіі, і зрабіць сам некалькі крокаў насустрач.