Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Беларусі зьявіліся праблемы з акцыянаваньнем прадпрыемстваў 11:11, 21/03/2002, RusEnergy
Аб акцыянаваньні “Азоту”, “Хімвалакна”, Белнафтазіму”, “Белшыны” НПЗ “Нафтан” і “Паліміру” урад Беларусі аб’явіў яшчэ ў канцы мінулага году. Па зацьверджаным урадам графіку ацэнку плянавалася завяршыць 18 сакавіка. Аднак у працэсе падрыхтоўкі працэдуры акцыянаваньня ўзьніклі праблемы, якія пагражаюць сарваць заплянаваныя тэрміны правядзеньня прыватызацыі.
Перашкоды зьявіліся пры вызначэньні бялянсавага кошту кожнага з шасьці прадпрыемстваў, акцыі якіх у канцы траўня павінны паступіць у продаж. Прычына зрыву тэрмінаў правядзеньня ацэнкі маёмасьці акцыянаваных прадпрыемстваў у большасьці выпадкаў – элемэнтарны страх. Страх збоку ацэншчыкаў памыліцца пры правядзеньні экспэртызы.
Практыка правядзеньня акцыянаваньня многіх прадпрыемстваў паказала, што пасьля акцыянаваньня прадпрыемстваў Камітэт дзяржаўнага кантролю паказала, што пасьля акцыянаваньня прадпрыемстваў Камітэт дзяржаўнага кантролю праводзіць праверачныя мерапрыемствы, у выніку якіх выяўляюцца недакладнасьці, памылкі. А такога кшталту памылкі ў ацэнцы могуць быць кваліфікаваныя, як парушэньні, што пацягнулі за сабой урон інтарэсам дзяржавы з усімі наступствамі.
Паводле словаў дырэктара Дэпартамэнту па ўпраўленьні дзяржаўнай маёмасьцю пры Міністэрстве эканомікі Алега Мельнікава, спешнасьць пры правядзеньні экспэртызы справакавала звальненьне некалькіх дасьведчаных спэцыялістаў дэпартамэнту. Мяркуецца, што акцыянаваньне пройдзе ў некалькі этапаў. На першым дзяржава захавае за сабой 100% акцыяў прадпрыемстваў. Затым ад 2 да 10% акцыяў будзе прадавацца працоўнаму калектыву. На наступным і вырашальным этапе беларускі ўрад мае намер прыступіць да продажу астатніх акцыяў і захоўваць за сабой кантрольны пакет.