Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Івонка Сурвіла: толькі мы здолеем зрабіць Беларусь свабоднай 11:14, 21/03/2002
Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла павіншавала беларусаў з чарговай гадавінай з дня абвяшчаэньня ў 1918 годзе БНР. “На жаль, край наш і да гэтага пад ботамі чужынцаў”, -- піша ў сваім лісьце Івонка Сурвіла. Старшыня рады БНР адзначае, што Дзень Волі беларусы будуць сьвяткаваць у несвабоднай краіне, якая стала ахвярай лукашэнкаўскай улады: “Тыя, хто верыць дыктатару, таксама ахвяры, ахвяры хлусьні гэтага рэжыму”, -- піша спадарыня Сурвіла.
У сваім звароце Івонка Сурвіла заклікала беларусаў задумацца над пытаньнем захаваньня незалежнасьці Беларусі, бо многія сёньняшнія праблемы зьяўляюцца вынікам абмежаваньня сувэрэнітэту краіны.
“Толькі ў незалежнай Беларусі усьвядоміць наш народ, што такое сапраўдная свабода, што такое быць сапраўдным гаспадаром у сваім доме...У нашых руках, і толькі ў нашых руках будучыня нашага народу й нашага прыгожага краю. Бог нам дапаможа, сьвет нам пасадзейнічае, але толькі мы здолеем зрабіць Беларусь вольнай і свабоднай Дзяржавай і ўратаваць яе ад гібелі”, -- робіць выснову спадарыня Сурвіла.