Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Крытыка адносна АБСЭ прагучала зноў з вуснаў Аляксандра Лукашэнкі на нарадзе кіраўнікоў вертыкалі, якое прайшло ў Менску. “Что-то регулировать она должна… Это прямое вмешательство во внутренние дела. Не дай Бог мы в США или в какой-то Германии и Франции себя так вели б, - нас бы выбросили давно оттуда” – так эмацыйна Лукашэнка пракамэнтаваў дзейнасьць Кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ ў Менску.
Выступаючы на сэмінары кіруючых работнікаў, Аляксандар Лукшэнка выказаў абурэньне адносна распаўсюджанай у СМІ інфармацыі аб сваім адпачынку: «Разве это свобода слова? Президент за жизнь свою впервые на неделю отлучился в отпуск. Полжелудка вырезали - первое сообщение. Нет, не полжелудка - предстательную железу отрезали. Потом посмотрели: не может быть, на лыжах бы не катался. И вот эта муть - это называется демократия и свобода слова».
Крымінальная справа аб паклёпе адносна рэдактара закрытай уладамі недзяржаўнай газэты “Пагоня” Мікалая Маркевіча й журналіста гэтага выданьня Паўла Мажэйкі, што абвінавачваюцца ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку, будзе разглядацца ў судзе Ленінскага раёну Горадні пад старшынствам Мікалая Сяргейкі.
Выстава”Адраджэньне-2002” творчай суполкі “Пагоня” Беларускага саюзу мастакоў, што адкрылася 21 сакавіка ў менскім Палацы мастацтваў, напярэдадні зьведала цэнзуру. Як паведаміў БелаПАН вядомы беларускі мастак Аляксей Марачкін, кіраўніцтва Беларускага саюзу мастакоў і ўлады сталіцы зьнялі творы, якія лічаць крамольнымі.
На сэмінары кіруючых работнікаў рэспубліканскіх і мясцовых дзяржаўных органаў упраўленьня Лукашэнка казаў на свае любімыя тэмы. Так, паведамляе “БДГ”, кажучы аб праблемах рэфармаваньня аграпрамысловага коплексу, Лукашэнка заявіў, што найбольш аптымальным, на ягоную думку, па-ранейшаму застаецца буйнатаварнае калектыўнае гаспадараньне. Пры гэтым галава дзяржавы патрабаваў прыняць усе неабходныя меры для павышэньня дысцыпліны на месцах і барацьбы з крадзяжамі.
На 13,3 адсоткі зьнінзіўся з пачатку году рэальны заробак рабочых і служачых Беларусі. Паводле дадзеных Міністэсртва статыстыкі і аналізу, у лютым у параўнаньні са студзенем налічаны заробак рабочых і служачых павялічыўся на 1,4 дсоткі (з 166.821 да 169.128 рублёў), у той час як спажывецкія кошты павялічыліся на 3,6 адсоткі.
Без працоўнага месца засталася старшыня прафсаюзнага камітэту наваполацкага заводу “Вымяральнік” Вольга Дзьмітрычэнка. Ейны габінэт, дзе захоўваецца таксама мэтадычная літаратура, адміністрацыя прадпрыемства будзе здаваць камэрцыйнай структуры. Акрамя прымусовага высяленьня, Дзьмітрычэнку чакае звальненьне па скарачэньні з 1 красавіка. Такі лёс чакае намесьніка старшыні прафкаму гэтага немалога прадпрыемства, піша “Наша свабода”.
Гомельскі гарвыканкам мае намер зьніжаць дэфіцыт бюджэтных сродкаў за кошт падаходнага падатку з грамадзян, якія здаюць жыльлё. З гэтай мэтай гарадзкія ўлады прынялі комплекс мераў для выяўленьня ўсіх грамадзян, якія здаюць жыльлё.
Беларускія ўлады па-ранейшаму настойваюць на зьмене мандату КНГ АБСЭ, -- заявіў міністар замежных справаў Беларусі Міхаіл Хвастоў. Ён выказаў меркаваньне, што наўрадці новы кіраўнік Кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ будзе прызначаны бязь зьмены мандату. Кіраўнік беларускага замежнапалітычнага ведамства паведаміў, што цягам чатырох месяцаў МЗС так і не дачакаўся адказу ад Сталага Камітэту АБСЭ на свае патрабаваньні аб зьмене мандату.
У сваім выступае на сэмінары для вертыкалі, Аляксандар Лукашэнка заявіў, што расейскі піўны канцэрн “Балтика” пры акцыянаваньні заводу “Крыніца” спрабаваў парушыць умовы кіраўніка Беларусі. Як паведамляе Радыё Свабода, паводле словаў Лукашэнкі, было выстаўлена 12 умоваў, у тым ліку пабудова лядовага палацу. Лукашэнка заявіў, што “Балтика” разам з былым прэм’ерам Беларусі Ярмошыным спрабавала парушыць гэтыя ўмовы. Кіраўнік дзяржавы паведаміў, што зараз “Балтика” аказвае на яго ўціск праз прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна.
Федэрацыя прафсаюзаў атрымала афіцыйную адмову Менскага гарвыканкаму ў правядзеньні ў сталіцы акцыі пратэсту супраць агалечваньня насельніцтва. Улады адхілілі просьбу Федэрацыі правесьці масавыя мерапрыемствы у ажыўленных месцах Менску. Замест гэтага прафсаюзам параілі правесьці пікет ля плошчы Бангалор. Прэзыдыюм Федэрацыі на ўчорашнім паседжаньні адхіліў гэтую прапанову гарадзкіх уладаў, але адмовіўся і ад сваіх ранейшых намераў. Вырашана правесьці 28 сакавіка ў Менску адкрыты сход у сьценах будынку Федэрацыі.
Плянуецца, што 30-31 сакавіка 2002 году Міністар замежных справаў Рэспублікі Беларусь Міхаіл Хвастоў па запрашэньні Міністра замежных справаў Ірану Камаля Харазі наведае з афіцыйным візытам Іслямскую рэспубліку Іран. Падчас візыту Міхаіла Хвастова, як плянуецца, будзе прымаць прэзыдэнт Ірану Махамад Хатамі. Міхаіл Хвастоў перадасьць яму асабісты ліст Аляксандра Лукашэнкі.
Пэнсіянэры Беларусі сутыкнуліся з фінансавымі цяжкасьцямі, якія выклікала парушэньне ўсталяваных дат пэнсійных выплат. Затрымкі ў 1-7 дзён адбываюцца ва ўсіх рэгіёнах краіны, за выключэньнем Менску. Найбольш востра праблемы, зьвязаныя з парушэньнем каляндарных тэрмінаў, стаяць у Магілёўскай і Віцебскай абласьцях.
На сталае месца жыхарства ў іншыя краіны зь Беларусі летась зьехала 14270 чалавек, сьведчыць Міністэрства статыстыкі й аналізу РБ. Зь іх больш больш за ўсё імігрантаў накравалася ў Расею – 6808 чалавек, далей ідзе Ізраіль – 1700 чалавек ,ЗША – 1316 чалавек, Нямеччына – 1306 чалавек. Астатнія памянялі Беларусь на Ўкраіну, Казахстан, Туркмэністан, Польшчу, Літву і нават Кыргістан.