Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 2223 24
25 26 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Выстава “Пагоня” зьведала цэнзуру
11:13, 22/03/2002

Выстава”Адраджэньне-2002” творчай суполкі “Пагоня” Беларускага саюзу мастакоў, што адкрылася 21 сакавіка ў менскім Палацы мастацтваў, напярэдадні зьведала цэнзуру. Як паведаміў БелаПАН вядомы беларускі мастак Аляксей Марачкін, кіраўніцтва Беларускага саюзу мастакоў і ўлады сталіцы зьнялі творы, якія лічаць крамольнымі.

Сярод іх – праца Валеры Шчаснага, у кампазыцыі якой прысутнічае бел-чырвона-белая стужачка й крыжы, два партрэты Алеся Пушкіна з сэрыі “Беларускае адраджэньне ХХ стагодзьдзя”, а таксама жывапісную працу Алеся Цыркунова, прысьвечаную выдатнаму беларускаму гісторыку Міколе Ермаловічу.

“Зьнялі працу Цыркунува “Здані”, дзе над разбуранымі помнікамі нацыянальнай гісторыі уздымаецца чырвона-зялёны хамут-краты. Праўда, затым гэтае палотнішча дазволілі эскпаніраваць, -- паведаміў Марачкін. – Калі я даведаўся пра адмоўнаке стаўленьне да сваёй працы “Звычайны нацюрморт”, то сам зьняў яго, каб не спакушаць цэнзараў. Такім чынам, мастакі апынуліся ў лядніковым пэрыядзе кантролю над творчым працэса. Прычым цэнзура ажыцьцяўляецца пад добрапрыстойным прадлогам неабходнасьці павышэньня творчага ўзроўню мастацтва. Аднак зьняцьцё прац ніяк не адлюстроўваецца на гэтым працэсе, а толькі абмяжоўвае свабоду самавыказваньня асобы мастака і ягоныя творчыя правы”.

Сваю алегорыю “Звычайны нацюрморт” Марачкін прысьвяціў тэме бульбы й агурка, а таксама хакею з шайбай на пляцоўцы ля сьценаў Маскоўскага крамля. Выстава “Пагоні” прысьвечаная сьвяткаваньню Дня Волі – 84-ай гадавіны абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: