Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Справу аб паклёпе Лукашэнкі журналістамі будзе разглядаць суд 11:14, 22/03/2002
Крымінальная справа аб паклёпе адносна рэдактара закрытай уладамі недзяржаўнай газэты “Пагоня” Мікалая Маркевіча й журналіста гэтага выданьня Паўла Мажэйкі, што абвінавачваюцца ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку, будзе разглядацца ў судзе Ленінскага раёну Горадні пад старшынствам Мікалая Сяргейкі.
Як паведаміў БелаПАН Мікалай Маркевіч, працэс можа пачацца ўжо ў першай палове красавіка. “Улады рыхтуюць судовы “бліцкрыг”. Пры вялікай загружанасьці судоў яны яўна сьпяшаюцца, бо баяцца, што з кожным днём будзе нарастаць супраціў гэтай ганебнай расправе нал журналістамі”, -- лічыць Маркевіч.
У судзе пакуль не разглядаюцца скаргі Маркевіча й Мажэйкі аб нязгодзе з прыцягненьнем іх да
крымінальнай адказнасьці. 21 сакавка яны атрымалі адказ з пракуратуры Гарадзенскай вобласьці, у якім гаворыцца, што гэтыя скаргі накіраваныя для разгляду па сутнасьці ў суд Ленінскага раёну Горадні, куды была перададзена справа журналістаў. Паводле словаў Маркевіча й Мажэйкі, перадвыбарчы нумар газэты, празь які была распачатая крымінальная справа, быў канфіскаваны, і таму ня можа быць і размовы аб распаўсюдзе газты. Матэрыялы справы былі раздрукаваныя супрацоўнікамі КДБ з рэдакцыйнага кампутара. У справе ёсьць заключэньні трох экспэртыз, якія пацьвярджаюць, што ў газэтных матэрыялах няма паклёпу.