Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
2526 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Горадні ў Дзень Волі затрыманыя 22 чалавекі
11:02, 25/03/2002

Акцыі ў гонар 84-гадавіны абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі прайшлі 24 сакавіка, акрамя Менску, і ў некаторых іншых гарадох краіны. Адно з такіх мерапрыемстваў, што скончылася затрыманьнем 22 чалавек, адбылося ў Горадні. Паводле дадзеных прэсавай службы Партыі БНФ, тут у несанкцыянаваным мітынгу прынялі ўдзел каля 500 чалавек. Затрыманыя 22 чалавекі, у тым ліку намесьнік старшыні Партыі БНФ Юры Хадыка, лідэры гарадзенскай гарадзкой партыйнай арганізацыі Сяргей Мальчык і гарадзенскага аддзяленьня незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт” Вадзім Саранчукоў, пры гэтым, як паведамляецца, апошні пры затрыманьні быў зьбіты. Затрыманы таксама былы галава Сялянскай партыі Яўген Лугін.

Усе затрыманыя дастаўленыя ў аддзел унутраных справаў Ленінскага раёну Горадні. Паволе дадзеных прэсавай службы Партыі БНФ, затырманыя таксама два журналісты – карэспандэнт газэт “Глос над Немном” і “Трыбуны” (што выдаецца ў Польшчы) Андрэй Пачабут, а таксама супрацоўніца закрытай рашэньнем суда газэты “Пагоня” Алеся Сідаровіч. Журналістаў у хуткім часе адпусьцілі. У гэты ж дзень быў адпушчаны намесьнік старшыні партыі БНФ Юры Хадыка.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: