Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
2526 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



15 актывістаў беларускай апазыцыі пад арыштам
11:04, 25/03/2002

"Зьміцер
Паўтара дзясяткі чалавек, якія былі зарыштаваныя ўчора менскай міліцыяй падчас дэманстрацыі-сьвяткаваньня Дня Волі, правялі ноч у прыёмніку-разьмеркавальніку на вуліцы Акрэсьціна. Туды дэманстранты былі дастаўленыя з Цэнтральнага РАУС сталіцы пасьля складаньня пратаколаў аб іхным удзеле ў несанкцыянаваным шэсьці. Сёньня зранку ў раённым судзе пачнуцца працэсы. Сярод арыштантаў, што правялі ноч у турме, -- кардынатарар Хартыі’97 Зьміцер Бандарэнка.


Учора нагадаем, падчас мірнай дэманстрацыі ў Дзень Волі ў Менску былі затрыманыя ад 50 да 100 чалавек. АМАП жорстка разагнаў акцыю, прымеркаваную да чарговай гадавіны ўтварэньня Беларускай Народнай рэспублікі. Дэманстрантамі былі забітыя сем амапаўскіх аўтобусаў. У аўтобус зацягнулі карэспандэнта агенцтва “Рэйтар” Васіля Федесеенку, якому міліцынты парвалі пасьвдчаньне й квіток на самалёт у Аўганістан, куды ён павінен быў ляцець сёньня ў камандзіроўку. Фотакору ИТАР-ТАСС Віктару Толочку шчырыя прыслугачы разьбілі ўшчэнт ягоную фотаапаратуру. Адзінаццаць жанчын, якія чакалі дэманстрантаў на плошчы Якуба Коласа (яны павінны былі сустрэць калёну выкананьнем беларускіх народных песен), былі таксама арыштаваныя й адвезеныя ў Савецкі РАУС Менску.

У РАУС амапаўцы працягвалі зьдзекавацца над арыштаванымі. Ганну Рашэтнікаву, маці трохгадовага дзіцёнка, нягледзячы на ўсе прад’яўленыя дакумэнты, некалькі гадзін не адпускалі дадому. Ёй пагражалі турэмным зьняволеньнем. Актывіста моладзевай арганізацыі ЗУБР Зьмітра Карпенку, які прыезаў на сьвяткаваньне Дня Волі з Гомлі, зьбіваў асабіста камандзір менскага АМАПу Юры Падабед. Ён біў хлопца па галаве. Зьміцер атрымаў страсеньне мазгоў.

Да позьнага вечара некалькі дзясяткаў чалавек прастаялі пад сьценамі Цэнтральнага РАУС - яны чакалі, што арыштаваных выпусьцяць. Аднак былі адпушчаныя толькі непаўнагадовыя й жанчыны, значная колькасьць арыштаваных былі адпраўленыя ў спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік на Акрэсьціна, дзе ім давялося правесьці ноч. На дадзены момант, затрыманых удзельнікаў акцыі прывезьлі ў Цэнтральны суд Менску, дзе ім будзе вынесены прысуд.

Неабходна нагадаць, што затрыманыя на ўчорашняй дэманстрацыі каардынатар Хартыі Зьміцер Бандарэнка і актывіст руху ЗУБР зьяўляюцца, акрамя ўсяго іншага, арганізатарамі Маршу Пратэсту “ТАК ЖЫЦЬ НЕЛЬГА!”, заплянаванага ў 19 красавіка ў Менску. Магчыма, менавіта арышт гэтых людзей зьяўляецца заплянаваным. І ягоная мэта – зашкодзіць падрыхтоўцы да Маршу. Арышт Зьмітра Бандарэнкі й Цімафея Дранчука кажа аб тым, што ўлады баяцца надыходзячай акцыі пратэсту, якая абяцае быць самай масавай вясновай дэманстрацыяй гэтага году.

Згодна паведамленьню прэсавай службы БНФ, сьпіс арыштаваных падчас акцыі выглядае так:

Ягорава Ганна, Ярмоленка, Прасаловіч Анатоль, Дзяніс Носаў, Пальчэўскі Юрась, Павал Севярынец, Ляховіч Андрэй, Лысакоў Сяргей, Шчукіна Юля, Шчукін Валер, Карпенка Зьміцер, Ачапоўскі Лявон, Ігнатовіч Уладзімер, Бандарэнка Зьміцер, Гвазьдзёў Сяржук, Гвазьдзёў Міхаіл, Шэршэнь Ірына, Русаў Пятро, Саўка Зьміцер, Саўка Уладзіслаў, Пярцоўскі Аркадзь, Навіцкі Мікола, Таўсцко Андрэй, Вячаслаў Сіўчык, Елавая Тацяна, Калесьнікаў, Некрашэвіч Эма, Ваюшэня Валянціна, Кшы Пятро, Ахрэмчык Аксана, Шмольскі Аляксей, Зайкоўскі Эдвард, Дранчук Цімафей. Непаўнагадовыя Корбан Алег, Ермоленка і Ягорава Ганна.

Яшчэ паўтары дзясяткі чалавек у гэты сьпіс ня трапілі.

12 чалавек таксама былі дастаўленыя ў Савецкі РАУС Менску.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: