Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пасьля чатрох гадоў знаходжаньня ў турме дэпутат Вярхоўнага Савету Андрэй Клімаў выйшаў на свабоду. Адразу Андрэй Клімаў даў прэсавую канфэрэнцыю ў офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Пасьля келіху шампанскага, дэпутат адказаў на некалькі пытаньняў журналістаў адносна сваіх плянаў на будучыню, а таксама падзякаваў прадстаўнікоў апазыцыі, журналістаў і проста неабыякавых людзей за адстойваньне ягонай свабоды цягам доўгіх гадоў, праведзеных ім у турме.
Адносна будучыні:
--Як бы я не хацеў, мяне ўжо зрабілі актыўным ігараком на палітычным полі. Выбару няма – я павінен скарыстацца ўсім гэтым, каб праявіць сябе. Наколькі атрымаецца, пакажа час.
Чым будзе займацца:
--Сям’ёй. А таксама буду побач з адным з самых годных людзей у краіне – лідэрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам. Разам мы вызначым, што рабіць далей.
Дараваньне :
-- Я зьмяніў пункт погляду на сытуацыю ў Беларусі. Я дараваў некаторым блізкім і паплечнікам, што яны забылі на мяне. Калі ўжо ўлада ня ведае, што рабіць, то, што яму патрабаваць ад звычайных грамадзянаў. Усе нашыя беды ня толькі ад улады Лукашэнкі, а праз тое, што мы самі хочам так жыць. Любому чалавеку, які выказвае нязгоду з уладай, трэба ўсьведамляць, што яны маюць справу з сур’ёзным праціўнікам. Трэба змагацца за электарат.