Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
2526 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



“Балтика” пакуль ня будзе адзываць інвэставаныя ў “Крыніцу” грошы
11:08, 25/03/2002

Расейская півавараная кампанія “Балтика” ня будзе “адзываць сродкі”, інвэставаныя ў менскае ААТ “Крыніца”. Пра гэта заявіў 22 сакавка ў Санкт-Пецярбургу генэральны дырэктар кампаніі Таймураз Балоеў, перадае БелаПАН.

Паводле ягоных словаў, “Балтика” зрабіла “значны інвэстыцыйны ўнёсак” у разьвіцьцё “Крыніцы”. Размова йдзе аб пастаўленым абсталяваньні на суму 10,5 млн.даляраў ЗША. Балоеў заявіў, што пакет прапановаў па “Крыніцы” будзе ўзгадняцца кіраўніцтвам “Балтики”напрацягу месяца. На дадзены момант, паводле інфармацыі генэральнага дырэктара, ягонаму прадпрыемству належыць 10 адсоткаў беларускага піўнога рынку.

Балоеў падкрэсьліў, што кіраўніцтву кампаніі да гэтага часу невядомыя прычыны, паводле якіх адбыўся збой у рэалізацыі праекту. У сярэдзіне лютага ААТ “Піваваранная кампанія “Балтика” зьвярнулася ў міжнародны камэрцыйны Арбітражны суд пры гандлёва-прамысловай палаце Расеі з зыскам супраць “Крыніцы”. “Балтика” запатрабавала ад беларускага ўраду вярнуць 10,5 млн.даляраў ЗША, інвэставаных у рэканструкцыю заводу, бо ўрад ужо некалькі месяцаў не дае ніякага адказу на прапановы расейцаў правесьці дадатковую эмісію акцыяў “Крыніцы” для атрыманьня ейнага кантрольнага пакету. За два гады плянавалася ўнесьці ў завод 50 млн.даляраў і тым самым падвоіць ейную магутнасьць.

21 сакавіка на сэмінары кіруючых работнікаў арганаў улады Аляксандар Лукашэнка зноў заявіў, што”Балтыка” не захацела выканаць “некаторыя ўмовы”, закладзеныя ў 12 пунктаў інвэстыцыйнага праекту.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: