Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
2526 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Масква можа адмовіцца ад паставак беларускага харчаваньня
11:09, 25/03/2002

Бязвынікова завяршыліся перамовы ў Менску па пытаньні цэнтралізаванага экспарту ў Маскву беларускага харчаваньня. Перамовы вялі прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі й харчаваньня Беларусі й дэлегацыя ўраду Масквы. Бакі плянавалі зацьвердзіць сьпіс паставак у расейскую сталіцу прадуктаў харчаваньня беларускай вытворчасьці, паведамляе ІА “Росбалт”.

Нагадаем, двухбаковае супрацоўніцтва ідзе з 1997 году, калі ўрад Беларусі й Масквы падпісалі шматгадовае пагадненьне аб разьвіцьці замежнаэканамічных стасункаў у галіне паставак харчаваньня й тавараў народнага спажываньня. У час візыту ў Маскву міністра сельскай гаспадаркі й харчаваньня Міхаіла Русага, што адбыўся ў канцы мінулага году, бакі дасягнулі папярэдняй дамоўленасьці аб пастаўках ў 2002 годзе 17,5 тыс.тонаў мяса, 6 тыс.тонаў сьметанковага масла, 5 тыс.тонаў сухога малака, 12 млн.умоўных банак малочных кансэрваў, 4 тыс.тонаў цьвёрдых сыроў, 10 тысячаў тонаў бульбы, 5 тыс. тонаў агародніны, 30 тыс.тонаў солі. У час візыту масквічоў плянавалася зацьвердзіць гэты сьпіс і падпісаць дадатак да пагадненьня (кантракт) агульнай вартасьцю ў 50-60 млн.даляраў.

Аднак партнёры не прыйшлі да ўзаемапаразуменьня. Прадстаўнікі маскоўскага ўраду адмовіліся камэнтаваць журналістам прычыны рознагалосьсяў. Паводле зьвестак беларускага боку, масквічы ўзялі “тайм-аўт” на роздум. У прыватнасьці, як заявіў карэспандэнту ІА “Росбалт” дырэктар дэпартамэнту Мінсельгасхарчу Беларусі Аляксандар Папкоў, “расейцы зьбіраюцца дома абдумаць і абгрунтаваць атрыманую тут інфармацыю”.

Як стала вядома зь неафіцыйных крыніцаў, дэлегацыя ўраду Масквы засталася незадаволенай беларускімі коштамі. Справа ў тым, што за апошні год у Беларусі адзначаны істотны рост коштаў на харчовыя тавары, якія вышэй за расейскія, у прыватнасьці, коштаў на маскоўскім харчовым рынку.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: