Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
2526 27 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сваякі Завадзкага будуць апратэстоўваць прысуд “групе Ігнатовіча”
11:11, 25/03/2002

Сваякі апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага пададуць апеляцыю ў Вярхоўны суд Беларусі. Яны маюць намер апратэставаць вэрдыкт судзьдзяў адносна двух былых спэцназаўцаў, абвінавачаных у выкраданьні журналіста. Касацыйная скарга адрасаваная калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларусі. На думку сваякоў Зьмітра Завадзкага й адваката суд так і ня здолеў безагаворачна даказаць віну Ігнатовіча й Маліка ў выкраданьні Завадзкага.

14 сакавіка Менскі абласны суд асудзіў былых байцоў адмысловага падразьдзелу “Алмаз” МУС Беларусі Валеры Ігнатовіча й Максіма Маліка да пажыцьцёвага зьняволеньня па сукупнасьці зьдзейсьненых злачынстваў. Сваякі Зьмітра Завадзкага лічаць, што эпізод выкраданьня апэратара ОРТ проста патануў сярод іншых злачынстваў.

Афіцыйная фармулёўка галоўнага рэчавага доказу рыдлёўка зь біялягічнымі выдзяленьнямі Завадзкага. Яна была знойдзена ў машыне Іганатовіча. Пра што канкрэтна ідзе размова, з гэтага вызначэньня незразумела.

Адвакат Сяргей Цурко зьвяртае ўвагу, што рыдлёўка была знойдзена з парушэньнем крымінальна-працэсуальнага кодэксу. А значыць, ня можа быць выкарыстанай для доказу віны. Больш за год цягнулася сьледзтва, 5 месяцаў суда. Але за гэты час Зьміцер Завадзкі так і ня знойдзены. Шматлікія назіральнікі мяркуюць, што Ігнатовіч й Малік маглі быць толькі выконваць злачынства. У гэтым выпадку пытаньне аб арганізатарах выкрадання апэратара ОРТ застаецца адкрытым.

Родныя Зьмітра кажуць, што калі іхная апеляцыя ня будзе задаволеная, наступным крокам будзе зварот у Эўрапейскі суд.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: