Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларуская дыяспара адзначае гадавіну БНР у Бэльгіі, Галяндыі, Чэхіі 11:12, 25/03/2002
У нядзелю 24 сакавіка Беларускі Цэнтар у Бэльгіі правёў сьвяточны сход у гонар гадавіны з дня абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Каля 50 эмігрантаў зь Беларусі сабраліся ў офісе культурнага цэнтру Антвэрпэну. Там зычытвалася лекцыя аб гісторыі БНР, пасьля чаго выступоўца прачытаў кароткі экскурс у сучасную гісторыю Беларусі і распавёў аўдыторыі аб палітычнай сытуацыі на радзіме. Сёньня. 25 сакавіка Беларускі цэнтар плянуе правесьці пікет пратэсту супраць рэпрэсіяў ля сьценаў амбасады Рэспублікі Беларусь у Брусэлі і Гаазе (Галяндыя). Лейтматывам абедзьвюх акцыяў будзе «Прэч Луку!».
23 сакавіка 84-ю гадавіну абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі адсьвяткавала беларуская дыяспара Чэхіі. Урачыстасьці адбыліся ў Празе, у Люстэркавай залі Нацыянальнай біблітэкі. Культурныя часткі урачыстасьцяў складаліся з выступу паэта Славаміра Адамовіча, песен у выкананьні Касі Камоцкай й Лявона Барткевіча. Удзельнікі сьвяткаваньня ўсклалі кветкі да мэмарыяльнай дошкі Францыска Скарыны, усталяванай на сьцяне Нацыянальнай бібліятэкі Чэхіі, наведалі Альшанскія могілкі Прагі, дзе ўшанавал памяць пахаваных там прэзыдэнтаў Рады БНР Пятра Крычэўскага й Васіля Захаркі, а таксама сьпевака Міхала Забэйды-Суміцкага.
Нагадаем, што ў 20-я гады мінулага стагодзьдзя сталіца Чэхіі была адным з цэнтраў палітычнага й культурнага жыцьця беларускай эміграцыі. А з 1923 году ў Празе знаходзіўся Прэзыдуюм Рады БНР, які быў вымушаны пакінуць радзіму ў 1920 годзе ў выніку рэпрэсіяў польскіх акупацыйных уладаў. Зараз Чэхія – адна з дваццаці краін сьвету, якія даюць прытулак палітычным уцекачам зь Беларусі.