Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 2627 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прыватызацыя “Белшыны” адкладаецца
11:02, 26/03/2002

На прадпрыемстве не ўклаліся ў графік акцыянаваньня. А калі б усё ішло згодна пляну, то да 18 сакавіка камісія па прыватызацыі павінна была падрыхтаваць “прыватызаваны” пакет дакумэнтаў, паведамляе “БДГ”.

Перад камісіяй стаяла сапраўды нялёгкая задача, - за месяц зь невялікім вызначыць кошт аб’ектаў вялізнага прадпрыемства, правесьці на ім поўную інвэнтарызацыю. І у выніку назваць “свой” кошт маёмасьці (балянсавы яго кошт раней складаў 210 млрд. беларускіх рублёў). Але з пастаўленай задачай камісія ў тэрмін не справілася. Ёй далі адтэрміноўку на два тыдні. Напэўна, у сувязі з гэтым “маўчыць” і адзін з магчымых інвэстараў – французская фірма “Мішлен” (найбуйны вытворца шынаў у Эўропе), высокапастаўленыя прадстаўнікі якой ў сярэдзіне лютага пабывалі на “Белшыне”.

Між тым сытуацыю на камбінаце спрыяльнай назваць нельга. Ужо два месяцы як работнікі прадпрыемства атрымоўваюць так званы “кошык”, той мінімум, які ў грашовым выяўленьні складае ад 60 да 90 тысячаў беларускіх рублёў. Але і “кошык” на камбінаце затрымліваюць. Адным – на два тыдні, іншым – на чатыры. Для работнікаў заводу, якія традыцыйна лічыліся адным з самых высокааплочваемых катэгорыяў, такое становішча цяжкае як у матэрыяльных, так і маральных адсносінах. А БКШ “Белшына” – горадаўтваральнае прадпрыемства. На ім працуе 14,5 тысячаў чалавек. І гарадзкі бюджэт больш чым на 40 адсоткаў фармуецца за кошт падаткавых паступленьняў з камбінату.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: