Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 2627 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Заява прэсавага цэнтру грамадзянскай ініцыятывы Хартыя’97
11:09, 26/03/2002

Адна з самых кампэтэнтных крыніцаў апэратыўнай інфармацыі аб сытуацыі ў Беларусі – вэб-сайт Хартыі’97 – цягам апошніх дзён падвяргаецца сталым атакам невядомых хакераў. За апошнія суткі зламысьнікі некалькі разоў выбаркава сьціраюць з сайту старонкі навінаў усіх трох вэрсіяў – беларускай, расейскай і ангельскай. У некаторых выпадках зьнічтажаецца таксама іншая інфармацыя сайту. Такога ўзроўню задачу можна вырашыць пры выкарыстаньні тэхнічных магчымасьцяў адзінага беларускага правайдэра – Белтэлекаму.

Улада стала дэманструе свой страх перад свабодай слова. Зь ініцыятывы арганізацыі “Рэпарцёры бязь межаў” Лукашэнку ўжо неаднаразова называлі ворагам інтэрнэту. Улада ўсімі спосабамі спрабуе абмежаваць распаўсюд інфармацыі аб рэпрэсіях супраць палітычна няўгодных, парушэньнях правоў чалавека, сталага пагаршэньня сацыяльна-эканамічнага становішча ў краіне. Зусім невыпадкова атакі на наш сайт пачаліся пасьля масавых арыштаў падчас вулічнай акцыі ў Менску, якую мы асьвятлялі. Прэсавы цэнтар Хартыі ажыцьцяўляе інфармацыйную падтрымку буйных масавых акцыяў 19 красавіка Марш Патэсту “ТАК ЖЫЦЬ НЕЛЬГА!” і 26 красавіка Чарнобыльскі Шлях-2002, што таксама стала прычынай уціску. Нагадаем таксама, што падчас прэзыдэнцкіх выбараў у верасьні 2001 году многія віртуальныя беларускія інфармацыйныя праекты былі падвергнутыя атацы. Тады паводле распараджэньня Дзяржаўнага цэнтру бясьпекі інфармацыі беларускіх карыстальнікаў спрабавалі адключыць ад усіх недзяржаўных інтэрнэт-рэсурсаў, якія асьвятлялі прэзыдэнцкія выбары.

Беларускія СМІ сёньня маюць вялікія праблемы пры распаўсюдзе інфармацыі аб злачынствах рэжыму Лукашэнкі, аб рэпрэсіях і парушэньнях правоў чалавека. Нешматлікія незалежныя выданьні ледзь існуюць. Уціскам на інтэрнэт улады зьбіраюцца пазбавіць дэмакратычную супольнасьць апошняй магчымасьці даведвацца праўду пра падзеі ў Беларусі. Мы патрабуем спыніць спробы спыніць паток свабоднай інфармацыі. Нягледзячы на ўзмацненьне ўціску й шматлікія перашкоды мы будзем працягваць працаваць і распавядаць пра сапраўднае становішча рэчаў у краіне.

За нашу й вашу свабоду!

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: