Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 2627 28 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Улады Беларусі афіцыйна прызналі Прыднястроўе
11:13, 26/03/2002

Лідэр Прыднястроўя Ігар Сьмірноў прызначыў былога віцэ-прэзыдэнта непрызнанай рэспублікі Аляксандра Карамана паўнаважаным прадстаўніком у Беларусі. Новая пасада ўключаная ў штатны расклад адміністрацыі прэзыдэнта непрызнанай ПМР. У паўнаважанага прадстаўніка ў Беларусі будзе ранг міністра. Раней былы міністар сувязі й тэлекамунікацыяў Барыс Акулаў быў прызначаны паўнаважаным прадстаўніком на Ўкраіне. Аднак МЗС Украіны заявіў аб тым, што ня мае намеру прыняць прадстаўніка непрызнанай ПМР.

Паказальна, што афіцыйны Менск лічыць Прыднястроўскую Малдоўскую Рэспубліку паўнапраўнай дзяржавай. Паводле зьвестак шматлікіх крыніц, Прыднястроўе зьяўляецца перавалачным пунктам для беларускай зброі. У брытанскім друку зьяўляліся матэрыялы аб транзыце беларускай зброі на Блізкі Ўсход. Згодна аўтарытэтным дадзеным, рэспубліка ўваходзіць у першую дзясятку сусьветных экспартэраў узбраеньняў і тым самым прыцягвае пільную ўвагу Захаду, у першую чаргу з-за падзеяў 11 верасьня. Брытанскія журналісты намалявалі праўдзівую схему транзыту сьмерцяноснага грузу з кантынентальнай Беларусі ў міжземны рэгіён. Перавалачным пунктам называлася Прыднястроўская Малдоўская Рэспубліка – непрызнанае афіцыйна ўтварэньне на тэрыторыі Малдовы.

Брытанцы называюць Прыднястроўе “эканамічнай чорнай дзіркай”, дзе зьнікае ўсё, ад нафты да цыгарэт. Прыводзяцца наступныя дадзеныя расьследаваньняў: восеньню мінулага году ў Прыднястроўі было канфіскавана амаль 400 падробленых пячатак Рэспублікі Малдова, а затрыманы галоўны мытнік Тыраспалю хтосьці сп.Сьмірноў аказаўся сынам самаабвешчанага прэзыдэнта Прыднястроўя Ігара Сьмірнова.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: