Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 2728 29 30 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Лукашэнка запатрабаваў ад Беларускай тэлевізіі ўзмацненьня прапаганды
11:09, 27/03/2002

Аляксандар Лукашэнка пакрытыкаваў нацыянальную тэлевізію й радыё за адсутнасьць “последовательной и грамотной государственной идеологии”. На адкрыцьці нарады, на якой была заплянаваная справаздача кіраўніцтва Белтэлерадыёкампаніі, Лукашэнка заявіў, што праз праз працу ў адным інфармацыйным полі з “мощнейшими” тэлевізійнымі й радыёвяшчальнымі замежнымі кампаніямі, на дадзены момант Белтэлерадыёкампанія “не справляется с задачами по формированию общественного мнения, полного и точного доведения до людей информации о внутренней и внешней политике государства”. Ён паведаміў, што ідэалягічны складнік нацыянальнай тэлевізіі будзе знаходзіцца пад кантролем адміністрацыі прэзыдэнта.

 ПАЛIТЫКА 

Беларускія турмы надзвычай перапоўненыя
11:08, 27/03/2002

У Беларусі ў месцах пазбаўленьня волі на дадзены час знаходзіцца 42 тысячы злачынцаў, а выпраўленчыя ўстановы краіны перапоўненыя на 37%. Пра гэта ўчора вечарам на пленуме Вярхоўнага суда Беларусі паведаміў міністар унутраных справаў Ўладзімер Навумаў.

Былыя
11:07, 27/03/2002, «Народная воля»

Нядаўна амаль у кожнага зь іх была службовая машына, вялікі габінэт, сакратарка (а то і не адна), урадавая сувязь і іншая атрыбутыка, патрэбная высокапастаўленым службовым асобам. Пасьля іх усіх “папрасілі”. Кагосьці з публічным скандалам, кагосьці ветліва і нібыта па ўласным жаданьні. Сёньня ўсе яны з прыстаўкай “экс”. Аднак далёка ня ўсе шчасьлівыя й працаўладкаваныя.

Першыя затрыманьні за графіці “Так жыць нельга!”
11:06, 27/03/2002

Актывісты руху ЗУБР Максім Дварэцкі і Андрэй Зайцаў былі затрыманыя ў Магілёве ноччу 26 сакавіка за маляваньне ў цэнтральнай частцы гораду графіці “Так жыць нельга!”. Перад затрыманьнем адбыўся дзіўны інцыдэнт. Пасьля таго, як зубры зрабілі чарговы надпіс, да іх падыйшлі двое нецьвярозых хлопцаў і справакавалі бойку. Патасоўку спыніла міліцыя. Усіх чацьвярох даставілі ў аддзяленьне. Пасьля разьбіральніцтваў, міліцыянты адпусьцілі пачынальнікаў бойкі, а зуброў пратрымалі да раніцы.

Журналісты “Пагоні” зьвярнуліся па дапамогу да прэзыдэнтаў краін сьвету
11:05, 27/03/2002

Журналісты закрытай уладамі гарадзенскай недзяржаўнай газэты “Пагоня” Мікалай Маркевіч і Павал Мажэйка зьвярнуліся да кіраўнікоў буйных краін сьвету з заклікам не дапусьціць расправы над імі. Нагадаем, што пракуратура Беларусі вылучыла супраць журналістаў абвінавачаньне ў паклёпе на прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Журналісты сьцьвярджаюць, што гэтае абвінавачваньне не абапіраецца ні на факты, ні на заканадаўства краіны. Яны зьвяртаюць увагу, што Беларусь – адзіная краіна ў Эўропе, дзе існуе крымінальны перасьлед па справах такога кшталту. П.Мажэйка і М.Маркевіч зьвяртаюцца да прэзыдэнтаў Літвы Валдаса Адамкуса, ЗША Джорджа Буша, Латвіі Вайры Віке-Фрэйбэрга, кіраўнікоў Польшчы, Вялікабрытаніі, Украіны, Расеі з просьбай выкарыстаць свой аўтарытэт і спыніць расправу над журналістамі.

Акцыянаваньне нафтахімічных прадпрыемстваў пераносіцца
11:04, 27/03/2002

Толькі да 15 красавіка вытворчыя аб’яднаньні “Белшына” (Бабруйск), “Азот” (Горадня), “Палімір” (Наваполацак) і “Хімвалакно” (Сьветлагорск) могуць стаць акцыянэрнымі таварыствамі. Як паведаміў журналістам прэзыдэнт канцэрну “Белнафтахім” Іван Бамбіза, пра гэта заявілі на паседжаньні прэзыдуюму Савету міністраў Беларусі, на якім абмярковаліся пытаньні акцыянаваньня прадпрыемстваў нафтахімічнай галіны.

Расейскія прафсаюзы маюць намер пікетаваць амбасаду й прадстаўніцтвы Беларусі
11:03, 27/03/2002

Федэрацыя незалежных прафсаюзаў Расеі зь непакоем успрымаюць інфармацыю аб спадзе жыцьцёвага ўзроўню насельніцтва Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным ФНПР у Менску ў сувязі з парушэньнем правоў беларускіх прафсаюзаў тэксьце заявы “Аб сытуацыі ў Рэспубліцы Беларусь”. Як падкрэсьліваецца ў заяве, ФНПР у знак салідарнасьці зь беларускімі прафсаюзамі прыняла рашэньне “наладзіць 28 сакавіка 2002 году пікетаваньне амбасады Рэспублікі Беларусь у Маскве й прадстаўніцтваў Рэспублікі Беларусь у Мурманску, Екацерынбургу, Санкт-Пецярбургу, Навасібірску, Краснадары, Калініградзе й Цюмені”.

Улады Берасьці забаранілі прафсаюзам мітынгаваць
11:02, 27/03/2002, www.praca.by

Берасьцейскі гарвыканкам не дазволіў “пярвічцы” Свабоднага прафсаюзу Беларускага работнікаў Берасьцейскага дзяржунівэрсытэту імя А.С.Пушкіна й Берасьцейскай гарадзкой арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (НГ) правядзеньне 28 сакавіка мітынгу на стадыёне “Будаўнік” пад лёзунгамі прафсаюзаў.

Кошты вырасьлі на 1,4 адсоткі
11:01, 27/03/2002

За першую палову сакавіка кошты ў Беларусі вырасьлі на 1,4 адсоткі. Усяго з пачатку году кошты павялічыліся на 11%. Нацыянальны банк Беларусі і Савет міністраў разьлічваюць, што інфляцыя сёлета будзе ня больш за 20-27 адсоткаў.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: