Зьявіўся ў інтэрнэце на адрэсе www.april19.org. Пра гэта ягоныя стваральнікі паведамілі на некаторых віртуальны форумах учора вечарам. Часам раней, такім самым чынам яны паведамілі пра зьяўленьне на гэтым сайце першага музычнага відэароліка “О-о-о, как я шчастлив!”. Учора да сайту
www.april19.org было дадзена яшчэ тры відэакліпа. Да гэтага часу ў беларускім інтэрнэце ніколі не было вэб-старонак, створаных непасрэдна пад акцыю пратэсту. Але галоўная асаблівасьць
www.april19.org - відэаролікі, галоўным героям якіх выступае сам Аляксандар Лукашэнка, засьняты невядомымі аўтарамі ў самых камічных і незвычайных сытуацыях. Сярод іх – ужо нашумелае відэа “О-о-о, как я шчаслив!”, у якім Лукашэнка распараны пасьля лазьні з натхненьнем выводзіць сола пад баян. У новых відэакліпах, аднак, ён выступае ў новых ролях…