Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 2930 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
9 КРАСАВІКА -- ON-LINE КАНФЭРЭНЦЫЯ З АРГАНІЗАТАРАМІ МАРШУ ПРАТЭСТУ ПРАВАБАРОНЦАМ ЗЬМІТРОМ БАНДАРЭНКАМ І ЖУРНАЛІСТАМ МІКАЛАЕМ ХАЛЕЗІНЫМ
11:13, 29/03/2002

"ON-LINE
Напярэдадні Маршу пратэсту “Так жыць нельга!”, які пройдзе ў Менску 19 красавіка, прэсавы цэнтар Хартыі’97 ладзіць на сваім вэб-сайце on-line канфэрэнцыю з арганізатарамі Маршу правабаронцам Зьмітром Бандарэнкам і журналістам Мікалаем Халезіным. Зьміцер Бандарэнка – былы дырэктар закрытага Лукашэнкам у 1996 годзе незалежнага “Радыё 101,2”, каардынатар грамадзянскай ініцыятывы Хартыя’97 з моманту ейнага стварэньня ў 1997 годзе. Мікалай Халезін – журналіст, мастак, працы якога выстаўляліся ў буйнейшых галерэях сьвету, заснавальнік Цэнтра сучаснага мастацтва “Vita Novа”, адзін з аўтараў праекту газэты “Имя” і адзін са стваральнікаў Альтэрнатыўнага тэатра. Зьміцер Бандарэнка й Мікалай Халезін зьяўляюцца арганізатарамі адных з самых пасьпяховых акцыяў беларускай апазыцыі –“Марш свабоды-1”, “Марш свабоды-2”, “Чарнобыльскі-2000” і кампаніяй “Байкот”. Канфэрэнцыя адбудзецца ў аўторак 9 красавіка з 16.00 да 20.00 па менскім часе. Мовы – беларуская, расейская, ангельская.

 ПАЛIТЫКА 

Масква ня будзе прымаць адмысловую працуўную групу па Беларусі ПА АБСЭ
11:12, 29/03/2002

Расейская Дзярждума адмовілася прыняць дэлегацыю адмысловай працоўнай групы па Беларусі Парляманцкай Асамблеі АБСЭ на чале з Утай Цапф. Дэлегацыя адмысловай працоўнай групы па Беларусі Парляманцкай Асамблеі АБСЭ, як паведамляе Радыё Рацыя, ў поўным складзе мелася пабываць у Маскве 2 - 3-га красавіка. Адпаведная просьба пра арганізацыю візыту была накіраваная ў сакратарыят Дзярждумы.

Кіраўнік беларускага МЗСу наведае Іран
11:11, 29/03/2002

Планируется, что 30 – 31 марта 2002 года Министр иностранных дел Плянуецца, што 30-31 сакавіка 2002 году Міністар замежных справаў Рэспублікі Беларусь Міхаіл Хвастоў па запрашэньні Міністра замежных справаў Ірану Камаля Харазі наведае з афіцыйным візытам Іслямскую рэспубліку Іран. Падчас візыту Міхаіла Хвастова, як плянуецца, будзе прымаць прэзыдэнт Ірану Махамад Хатамі. Міхаіл Хвастоў перадасьць яму асабісты ліст Аляксандра Лукашэнкі.

Каналу “БТ-2” ня будзе
11:10, 29/03/2002

Пра сваё адкрыцьцё й пачатак вяшчаньня ў Рэспубліцы Беларусь заявіў тэлевізійны канал “ОНТ” (Агульнанацыянальная тэлевізія). Тэлеканал “ОНТ” стане правапераемнікам расейскага каналу “ОРТ”. Як заявілі прадстаўнікі ягонае каманды, канал “ОНТ” ствараецца не замест “ОРТ”. А разам з гэтым каналам, паведамляе АФН.

Даведзеныя да адчаю людзі моляць Лукашэнку не пазбаўляць іх працы
11:09, 29/03/2002

Працоўны калектыў філіі Аршанскага Ільнокамбінату “Фабрыка Днепр”, даведзены да адчаю намерам адміністрацыі галаўнога прадпрыемства закрыць іх фабрыку праз яе стратнасьць і нерэнтабельнасьць і зьвярнулася з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі. Падаем тэкст ліста цалкам.

Расьце беспрацоўе
11:08, 29/03/2002

У Беларусі да 1 сакавіка на ўліку службаў працаўладкаваньня стаяць 112.8 тысяч чалавек, што складае прыкладна 2% ад усяго працаздольнага насельніцтва краіны. Такія дадзеныя прыводзіць Дэпартамэнт па працаўладкаваньні Міністэрства працы й сацыяльнай абароны рэспублікі. Толькі за першыя два месяцы 2002 году колькасьць беспрацоўных павялічылася на 10 тысяч. Як сьцьвярджаюць у міністэрстве, прычыны росту беспрацоўя зьвязаныя ў першую чаргу са скарачэньнямі, якія апошнім часам пачалі праводзіцца ў працоўных калектывах установаў, прадпрыемстваў, арганізацыяў.

Транспартныя прадпрыемствы Гомельшчыны застаюцца стратнымі
11:07, 29/03/2002

Пэрспэктывы разьвіцьця абслугоўваньня насельніцтва й юрыдычных асобаў сталі галоўным пытаньнем павесткі дня сэсіі Гомельскага абласнога Савету дэпутатаў, якая адбылася 28 сакавіка. У працы сэсіі прыняў удзел міністар транспарту й камунікацыяў Міхаіл Баравы, паведамляе БелаПАН. Як адзначалася, транспартныя прадпрыемствы Гомельскай вобласьці знаходзяцца ў складаным фінансавым становішчы перш за ўсё з-за стратнасьці паслуг па перавозцы пасажыраў і грузаў.

Вячаслаў Сіўчык арыштаваны на 15 сутак
11:06, 29/03/2002

Суд Цэнтральнага раёну Менску асудзіў актывіста Беларускага народнага Фронту Вячаслава Сіўчыка да 15 сутак арышту за ўдзел у мірнай дэманстрацыі ў Дзень Волі. Судзьдзя Натальля Вайцэховіч разглядала справу Сіўчыка чатыры гадзіны. Свой прысуд палітык пракамэнтаваў Радыё Свабода ў судовай залі: “Пасьля таго, як да ўлады прыйшоў Лукашэнка, не было ніводнага спакойнага, нармальнага, годнага сьвяткаваньня Дня Беларускай Народнай Рэспублікі. Таму, калі я ішоў на суд, я быў гатовы да любога прысуду. Я разьлічваў, што будзе 10 сутак, хаця падкрэсьліваю, што маю віну на судовым паседжаньні ня вызначылі, тым больш не даказалі. Напэўна, пакуль Лукашэнка будзе ля ўлады, такі ідыятызм будзе працягвацца”.

Генэрал Грыб: свавольства міліцыі ўжо немагчыма схаваць
11:05, 29/03/2002

так былы кіраўнік Віцебскага абласнога УУС і камісіі Вярхоўнага Савету Беларусі ХІІІ скліканьня па нацыянальнай бясьпецы й барацьбе з карупцыяй генэрал-лейтынант у адстаўцы Мечаслаў Грыб пракамэнтаваў судовыя працэсы над супрацоўнікамі міліцыі, што праходзяць апошнімі днямі ў Менску.

Заблякаваны сайт праваабарончага цэнтру “Вясна”
11:04, 29/03/2002

Ужо трое сутак па невядомых прычынах заблякаваны інтэрнэт-сайт беларускага праваабарончага цэнтру “Вясна” (www.spring96.org). Як паведаміла БелаПАН супрацоўнік інфармацыйнага аддзелу гэтай правабарончай арганізацыі Паліна Сьцепаненка, парушэньню працы папярэднічала разьмяшчэньне на сайце тэксту выступу адваката Сяргея Цурко на судзе па справе былога афіцэра спэцпадразьдзелу МУС “Алмаз” Валеры Ігнатовіча й іншых асобаў, абвінавачаных у выкраданьні апэратара ГРТ Зьмітра Завадзкага.

Прафсаюзы пратэстуюць супраць галечы й свавольства
11:03, 29/03/2002

Актывісты прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці й шэрагу іншых прафаб’яднаньняў правялі на сталічнай плошчы Бангалор пікет пратэсту супраць аб’яднаньня працоўных і ўціску правоў прафсаюзаў. У акцыі прымала ўдзел каля 250 чалавек. Акцыя праходзіла пад сацыяльнымі лёзунгамі – “Не – пазыкам па заробках!”, “Забясьпечым нармальныя ўмовы жыцьця!”, “У адзінстве нашая сіла!”

Літва занесла Беларусь у сьпіс краін зь нярынкавай эканомікай
11:02, 29/03/2002

Літоўскі ўрад зацьвердзіў сьпіс з 17 краін зь нярынкавай эканомікай, да якіх будзе прымяняцца адмысловы рэжым у замежным гандлі. У адпаведнасьці з рэглямэнтам Рады Эўропы, учора ўрад Літвы занёс у гэты сьпіс Албанію, Армэнію, Азэрбайджан, Беларусь, Грузію, Казахстан, Кіргізію, Кітай, Паўночную Карэю, Малдову, Расею, Таджыкістан, Туркмэністан, Украіну, Узбэкістан і Вьетнам.

Інстытут банкруцтва набірае рух
11:01, 29/03/2002

Калі ў 2001 годзе працэдура банкруцтва была распачатая адносна прыкладна 700 прадпрыемстваў розных формаў уласнасьці, то сёлета, як мяркуе намесьнік дэпартамэнту, у вытворчасьць трапяць справы каля 1,5 тысяч прадпрыемстваў. Пра гэта паведаміла намесьнік дырэктара дэпартамэнту па санацыі й банкруцтву пры Міністэрстве эканомікі Наталля Мыцкіх 27 сакавіка ў Гомлі на канфэрэнцыі “Дзелавы клімат Беларусі й шляхі ягонага паляпшэньня”, арганізаванай Беларускім саюзам прадпрымальнікаў і наймальнікаў.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: