Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 2930 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Генэрал Грыб: свавольства міліцыі ўжо немагчыма схаваць
11:05, 29/03/2002

так былы кіраўнік Віцебскага абласнога УУС і камісіі Вярхоўнага Савету Беларусі ХІІІ скліканьня па нацыянальнай бясьпецы й барацьбе з карупцыяй генэрал-лейтынант у адстаўцы Мечаслаў Грыб пракамэнтаваў судовыя працэсы над супрацоўнікамі міліцыі, што праходзяць апошнімі днямі ў Менску.

Як ужо паведамляў БелаПАН, 25 сакавіка судом Савецкага раёну гораду Менску за зьбіцьцё падазраванага былі асуджаныя два супрацоўнікі крымінальнага вышуку Цэнтральнага раёну сталіцы. 26 сакавіка судом Кастрычніцкага раёну сталіцы былі асуджаныя 5 супрацоўнікаў міліцыі Першамайскага раёну таксама за прымяненьне зьбіцьця і катаваньняў. Сёлета адбылося некалькі іншых судоў над супрацоўнікамі міліцыі, якія былі асуджаныя да доўгіх тэрмінаў пазбаўленьня волі. Мечаслаў Грыб лічыць, што ўсё гэта – вынік “уседазваляльнасьці і баспакаранасьці да супрацоўнікаў органаў унутраных справаў цягам некалькіх гадоў”.

Дзеяньні міліцыі па разгону дэманстрацыяў, пікетаў, лічаццца звычайнай зьявай і ледзь не ўхваляюцца, і гэта прывяло да таго, што гэтыя працэсы атрымалі разьвіцьцё, станавіліся менш кіруемымі, і ахвярамі супрацоўнікаў міліцыі ўсё часьцей станавіліся шэраговыя людзі, сказаў Грыб. Паводле ягоных словаў, прыняцьце новага закону аб міліцыі не зьмяніла становішча: “Дух, патрабаваньні, прынцыпы працы засталіся старымі”.

Другой прычынай таго, што супрацоўнікі міліцыі ўсё часьцей аказваюцца на лаве падсудных, зьяўляецца заганная сыстэма, якая іх вымушае не рэгістраваць зьдзейсьненыя злачынствы і ў пагоні за паказчыкамі дабівацца раскрыцьця зарэгістраваных любой цаной. “У выніку квітнее сакрыцьцё злачынстваў ад уліку, каб паказаць добрую статыстыку ці парушаецца закон пры атрыманьні прызнаньняў”, -- сказаў Грыб.

Ён нагадаў пра нядаўні працэс над сынам былога прэм’ер-міністра Міхаіла Чыгіра.“Паводле публікацыяў у прэсе і выступаў адвакатаў вядома, што доказаў віны Чыгіра й астатніх двух падсудных няма. Ёсьць прызнаньні, ад якіх на судзе падсудныя адмовіліся. І, тым не менш, на падставе гэтых паказчыкаў усе былі асуджаныя на вельмі цяглыя тэрміны пазбаўленьня свабоды”, -- сказаў Грыб.

Ня выключае Грыб і таго, што асобныя крымінальныя працэсы могуць быць элементамі сплянаванай уладамі кампаніі – “каб паказаць, наколькі строга й бескампрамісна ўлады вядуць барацьбу за ўсталяваньне законнасьці”, а таксама вынікам “подковерной” барацьбы паміж рознымі сілавымі ведамствамі, што характэрна для “закрытых грамадзтваў”. “Барацьба паміж КДБ і МУС ніколі не спынялася. Яна то прыціхала, то распальвалася з новай сілай. А зараз і пракуратура заяўляе пра сябе. Усе яны імкнуліся і ваююць за доступ да “цела кіраўніка”. Калі ў краіне дзейнічае 8 служб, якія маюць права на апэратыўна-вышукную дзейнасьць, то, у выніку, пачынаецца татальная сочка адзін за адным. Такога не было ні пры адной уладзе”, -- сказаў Мечаслаў Грыб.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: