Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 2930 31




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Даведзеныя да адчаю людзі моляць Лукашэнку не пазбаўляць іх працы
11:09, 29/03/2002

Працоўны калектыў філіі Аршанскага Ільнокамбінату “Фабрыка Днепр”, даведзены да адчаю намерам адміністрацыі галаўнога прадпрыемства закрыць іх фабрыку праз яе стратнасьць і нерэнтабельнасьць і зьвярнулася з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі. Падаем тэкст ліста цалкам.

Прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь

Лукашэнку Аляксандру Рыгоравічу

Зварот працоўнага калектыву філіі Аршанскага Ільнокамбінату “Фабрыка Днепр”


Працоўны калектыў філіі Аршанскага Ільнокамбінату “Фабрыка Днепр” зьвяртаецца да Вас з просьбай разабрацца ў сытуацыі, якая склалася на нашым прадпрыемстве.

Падчас сустрэчы з працоўным калектывам 25.3.2002г.генэральны дырэктар ільнокамбінату Шаткоў Валеры Канстанцінавіч паведаміў нам аб намеры закрыць “Фабрыку Днепр” з-за ейнай стратнасьці й нерэнтабельнасьці. Фабрыка вырабляе аснову для дываноў Берасьцейскага й Вьцебскага камбінатаў, вяроўку, атходы вытворчасьці ідуць на тэхнічныя патрэбы. Гэта адзінае прадпрыемства, якое спэцыялізуецца на выпуску дадзенай прадукцыі.

Мы маем дадзеныя, што за студзень 2002 г. прыбытак фабрыкі склаў 69 млн.рублёў, рэнтабельнасьць – 20%.

Адміністрацыя ільнокамбінату плянуе перанесьці тэхналягічнае абсталяваньне на Фабрыку №1 толькі часткова. Усім вядома, што Фабрыка №1 Ільнокамбінату была пбудаваная ў 1938 годзе і на дадзены момант знаходзіцца ў аварыйным стане. Наша ж фабрыка была пабудаваная ў 70-ыя гады, у нас фактычна новыя вытворчыя памяшканьні, новая вентыляцыя, ёсьць сучасныя машыны. На ўсё гэта выдаткаваныя немалыя сродкі, а зараз гэта хочуць закансэрваваць. На дадзены момант пасьля кансэрвацыі ад фабрыкі нічога не застанецца.

А робіцца гэта для таго, каб неяк вывесьці з крызы Фабрыку №1. Яна не працуе ў поўным аб’ёме ўжо 3 гады, бо іхная прадукцыя не карыстаецца попытам. Увесь гэты пэрыяд “Фабрыка Днепр” працуе ў дзьве зьмены, работнікі атрымоўваюць заробак, бо ейная прадукцыя запатрабаваная ня толькі ў прадпрыемстваў, але і ў калгасах і прыватных прадпырмальнікаў.

На дадзены час на “Фабрыцы Днепр” працуе 520 чалавек, многія працуюць сем’ямі. Пры закрыцьці нашай фабрыкі адміністрацыя Ільнокамбінату працоўные месцы прадставіць ня ўсім. На сустрэчы з працоўным калектывам генэральны дырэктар Шаткоў В.К. даў зразумець, што размво йдзе не аб ліквідацыі, а пра рэарганізацыю вытворчасьці і людзі могуць застацца нават без дапамогі. На прадпрыемстве працуе шмат людзей, якія адпрацавалі на ім усё жыцьцё, аддалі для вытворчасьці сваё здароўе. І да ільготнай пэнсіі ім засталося 2-3 гады. А працу ў нашым горадзе знайсьці амаль немагчыма. А куды ісьці моладзі?

На “Фабрыцы Днепр” ёсьць свая кацельня і адпаведна, выдаткі на цепланосьбіты, якія ўваходзяць у сабекошт адзінкі прадукцыі, у нас больш нізкія, чым на ільнокамбінаце. Кацельная фабрыкі забясьпечвае ня толькі вытворчыя патрэбы, яна дае цяпло многім жыцьцёва-важным аб’ектам раёну “Задняпроўе”, сярод якіх – сярэдняя школа, дзіцячы сад, жылыя дамы, прадпрыемствы гандлю і шмат іншае.

Паколькі кіраўніцтва фабрыкі ня дзейнічае і ідзе за генэральным дырэктарам ільнокамбінату, працоўны калектыў зьвяртаецца да Вас, як да Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, з просьбай аб правядзеньне ўсебаковага аналізу вытворчай дзейнасьці “Фабрыкі Днепр” і рашэньні ейнага далейшага лёсу.

Працоўны калектыў фактычна ўпэўнены, што наш зварот не застанецце непачутым, і спадзяемся на падтрымку свайго прэзыдэнта.

Калектыў Філіі Аршанскага Ільнокамбінату “Фабрыка Днепр”

211030 г.Ворша, вул.Магілёская, 41

Зварот апублікаваны на сайце www.orsha.org

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: