Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
12 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Усё большая колькасьць беларусаў мяркуе, што яны жывуць горш за расейцаў
11:01, 01/04/2002

Усё большая колькасьць беларусаў пачынаюць меркаваць, што жыхары іхнай краіны жывуць горш за расейцаў. Да такой высновы прыйшлі спэцыялісты Медыягрупы “Союз” і групы кампаніяў monitoring.ru у выніку сацыялягічных апытаньняў, праведзеных у лютым 2002 г. На пытаньне, хто жыве лепей, 47% рэспандэнтаў у Беларусі адказалі, што расейцы. Год таму на гэтае пытаньне адказ давалі 41% апытаных. У Расеі 56% насельніцтва лічаць, што яны жывуць горш за беларусаў. Год таму так меркавала 52% расейцаў.

У той самы час толькі 12% расейскіх грамадзян мяркуюць, што ў Беларусі жыць лепей. Зь мінулага году колькасьць такіх людзей вырасла на 1%. У самой Беларусі 17% жыхароў мяркуюць, што жывуць лепей за расейцаў, а год таму так думалі 22% жыхароў. У тым, што ў абедзьвюх краінах жывеца аднолькава, упэўненыя ў Расеі 22%, а ў Беларусі 29% грамадзян. Летась так меркавалі 25% расейцаў і 24% беларусаў. Цяжка было адказаць на гэтае пытаньне 10% апытаных у Расеі і 7% у Беларусі. Пры гэтым летась такіх было 13% беларускіх рэспандэнтаў і 12% расейскіх.

Дасьледаваньні праводзіліся мэтадам асабістага фармалізаванага інтэрвію па месцу жыхарства й фокус-групавых дыскусіяў. Было апытана 2026 рэспандэнтаў у Расеі й 605 у Беларусі, праведзена па 2 фокус-групы ў Маскве і ў Менску. Геаграфічны ахоп апытаньня – сем федэральных акругаў Расейскай Федэрацыі й шэсьць абласьцей Рэспублікі Беларусь.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: