Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
12 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



“НАША ЎКРАІНА” ПЕРАМАГАЕ
11:05, 01/04/2002

Парляманцкія выбары ва Ўкраіне адбыліся. Па стану на 6.00, згодна вынікам паралельнага падліку галасоў выбаршчыкаў, праведзенага выбарчым блёкам экс-прэм’ера Віктара Юшчанкі “Наша Ўкраіна”, за “Нашу Ўкраіну” прагаласавалі 803 тысячы выбарцаў, ці 27,06% ад агульнай колькасьці выбарцаў. За праўрадавы блёк “За адзіную Ўкраіну” галасы аддалі каля 224 тысячы выбарцаў, ці 7,55%. Такія дадзеныя, як паведамляе УНИАН, агучыў каардынатар блёку “Наша Ўкраіна” Раман Бясьсьмертны на прэсавай канфэрэнцыі. Бясьсьмертны адзначыў, што сыстэма паралельнага падліку галасоў дала сапраўды рэальныя вынікі ацэнкі ходу выбараў. Паводле ягоных словаў, на 6.00 апрацавана 2 мільёны 224 тыс. бюлятнёў, ці каля 13,38% ад агульнай колькасьці.

Бясьсьмертны таксама паведаміў, што ў Крыме “Нашу Ўкраіну” прагаласавалі 14,59% выбарцаў, у Віньніцкай вобласьці - 29,7%, у Валынскай вобласьці - 57,21%, у Днепрапятроўскай - 7%, у Данецкай - 14,26%, у Жытомірскай - 24,55%, па Закарпацьцю дадзеных няма, у Запароскай - 3,51%, Івана-Франкоўскай - 75,07%, Кіеўскай - 26,14%, Кіраваградзкай - 15,23%, Ільвоўскай – дадзеных няма, Мікалаеўскай - 5,75%, Адэскай - 31,68%, Палтаўскай - 20,54%, Рыўненскай - 40,93%, Сумской – дадзеных няма, Цернопальскай - 76,92%, Харкаўскай - 5,4%, Гэрсонскай - 18,88%, Чэркаскай - 27,4%, Чэрнавіцкай - 38,52%, у г. Кіеве - 24,63%.

Прадстаўнікі “Нашай Украіны” плянуюць апрацаваць дадзеныя з усіх 33 тысяч участкаў. Аднак, паводле ягоных словаў, прадстаўнікі блёку Юшчанкі ня могуць фіксаваць інфармацыю закрытых участкаў і ўчасткаў, якія знаходзяцца за мяжой. Паводле інфармацыі Бясьсмертнага, колькасьць выбарцаў, якія галасавалі на закрытых участках, складае 250 тыс. чал., за мяжой - каля 40 тыс. чал.

Бясьсьмертны таксама паведаміў, што шэраг сур’ёзных парушэньняў ходу выбараў быў зафіксаваны ў Ракітнянскім раёне Кіеўскай вобласьці, адкуль усю ноч у штаб “Нашай Украіны” трапляла інфармацыя аб канфлікце паміж праваахоўчымі органамі й назіральнікамі на выбарчых участках.

Паводле дадзеных “Нашай Украіны”, бальшыня парушэньняў зафіксаваная ў Данецкай вобласьці. Менавіта ў гэтай вобласьці было зафіксавана грубае парушэньне – на ўчастку №2 выбрчай акругі №54 быў знойдзены бюлетэнь, на якім пячаткай прастаўлена “выбыў” на месцы выбарчага блёку “Нашай Ўкраіны”.

Бясьсьмертны адзначыў, што ў выпадку, калі прадстаўнікі “Нашай Украіны” будуць лічыць, што такія дзеяньні паўплывалі на вынікі галасаваньня, яны будуць ставіць пытаньне пра перагляд вынікаў выбараў па гэтых акругах.

Афіцыйны падлік галасоў прапануе некалькі адрозныя лічбы. Згодна паведамленьню Цэнтравыбаркаму Ўкраіны Міхаіла Рабца, Камуністычная партыя набрала – 19,9%, блёк Віктара Юшчанкі “Наша Ўкраіна” –19,6%. За імі йдзе блёк “За адзіную Ўкраіну!”—каля 17%. Сацыялістычная партыя Ўкраіны набрала – каля 8% галасоў, блёк Юліі Цімашэнкі – Сацыял-Дэмакратычная партыя Ўкраіны – каля 5,5%. Астатнім партыям і блёкам пакуль не ўдалося пераадолець 4-адсоткавы бар’ер.

На дадзены момант апрацавана трохі больш за чвэрць выбарчых бюлятнёў. Але як бы там ні было, блёк “Наша Ўкраіна” і блёк Юліі Цімашэнкі, якія прадстаўлялі на гэтых выбарах дэмакратычныя сілы Ўкраіны, можна павіншаваць зь перамогай.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: