Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
“Зьвяз беларусаў замежжа” зьвяртаецца да сусьветнай супольнасьці напярэдадні гадавіны падпісаньня “саюзнае дамовы” 11:06, 01/04/2002
Беларусы, якія жывуць за мяжой і ўваходзяць у “Зьвяз беларусаў замежжа”, зьвярнуліся да сусьветнай грамадзкасьці з заявай пратэсту ў сувязі з гадавінай падпісаньня так званай “Саюзнай дамовы паміж Расеяй і Беларусяй”: “Мы, “Зьвяз беларусаў замежжа”, зьвяртаемся да Вас з гэтым лістом і спадзяемся, што наш голас будзе пачуты. Нашае меркаваньне адносна гэтага адназначнае: больш ганебнай падзеі для маленькай, але гордай краіны не адбывалася з часоў абвяшчэньня БССР”, -- заяўляюць беларускія палітычныя эмігранты.
У пачатку 90-ых гадоў, як гаворыцца ў звароце, Беларусь атрымала шанец рухацца па дэмакратычным шляху разьвіцьця, вярнула сапраўдныя нацыянальныя сымбалі, пачала адраджаць культуру й мову, а галоўнае стала незалежнай дзяржавай. “У 1994 годзе, пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, усё рухнула... Развал эканомікі, татальнае агалечваньне, гандаль зброяй, распродаж нацыянальнай уласнасьці. Але галоўнае – людзі. Многія з тых, хто спрабаваў супраціўляцца свавольству, былі зьліквідаваныя, кінутыя ў турмы. Многія зьніклі бязь зьвестак, і іхныя сем’і ня ведаюць – аплакваць іх ці спадзявацца. Страшна”, -- заяўляе “Зьвяз беларусаў замежжа”.
“Мы ўсьведамляем, што падрымка "зараз дзейснага" расейскмі ўладамі й манаполіямі была абумоўлена эканамічнымі інтарэсамі расейскага капіталу на тэрыторыі Беларусі, і таксама імпэрскімі амбіцыямі.
Але, спадарства пры ўладзе! Трэба часам зьвяртацца да даведнікаў, хаця б па найновай гісторыі! Якімі коштам дастаталася Расеі ўстанаўленьне пратэктарату над Чачэніяй? Паверце, з намі таньней ня будзе! У выпадку аб’яднаньня Расеі й Беларусі у адзінае цэлае мы, “Зьвяз беларусаў замежжа”, дзеля незалежнасьці беларускага народу будзем заклікаць сваіх прыхільнікаў да рознага кшталту супраціву, ажно да ўзбройнага!
Мы заклікаем расейскае кіраўніцтва да мудрасьці. Часам чырканьне алоўкам страшней за аўтаматную чаргу. Што можа быць лепей – дзьве незалежныя дзяржавы. Супрацоўніцтва й мірнае суіснаваньне? Спадзяемся, што здаровы сэнс пераможа!”