Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Зьніжаецца таваразварот Расеі зь Беларусяй 11:11, 01/04/2002, РБК
У студзені 2002 г. таваразварот РФ зь Беларусяй склаў 620,1 млн. дал. і ўпаў ў параўнаньні са студзенем 2001 г. на 2,4%, паведамляе Дзяржкамстат. Пры гэтым экспарт склаў 360,9 млн. дал. (зьнізіўся на 2,5%), імпарт - 259,2 млн. дал. (зьнізіўся на 2,2%), сальда замежнагандлёвага звароту склала 101,7 млн. даляраў.
Аснову экспарту РФ у Беларусь складаюць тавары мінеральна-сыравіннай групы (46,8%): нафта сырая, газ прыродны й чорныя металы. Больш за 37% ад агульнага аб’ёму экспарту займаюць машыны й транспартныя сродкі, прадукцыя хімічнай прамысловасьці, некаштоўныя металы (акрамя чорных) і вырабы зь іх, харчовыя тавары і сельгассыравіна.
У складзе імпарту ў Расею зь Беларусі пераважаюць (76,7%) машыны й транспартныя сродкі, тэкстыль, тэкстыльныя вырабы й абутак, харчовыя тавары, прадукцыя хімічнай прамысловасьці. У студзені 2002 г. у параўнаньні са студзенем 2001 г. скараціўся імпарт у РФ зь беларусі ў натуральным выяўленьні нафтапрадуктаў, грузавых аўтамабіляў, шынаў, сьвежазамарожанага мяса, павялічыўся экспарт з РФ у Беларусь сырой нафты, прароднага газу й каменнага вугалю.