Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Улады прымушаюць бізнэсоўцаў фінансаваць пасяўную 11:14, 01/04/2002
Улады абавязваюць камэрцыйныя структуры пералічваць сродкі на патрэбы сельскай гаспадаркі. Як паведамляе карэспандэнт “Известий”, заяву пра гэта распаўсюдзіла прэсавая служба Лібэральна-дэмакратычнай партыі. “З усіх рэгіёнаў Беларуі да нас трапляюць зьвесткі й дакумэнты аб паборах, якія ажыцьцяўляюць органы ўлады ў прымусовым парадку з камэрцыйных структур усіх формаў уласнасьці. Аргумэнтам зьяўляецца падрыхтоўка да вясновых палявых прац”, -- гаворыцца ў заяве.
Пры гэтым, паводле словаў актывістаў ЛДП, “улада ня просіць дапамагчы, а канкрэтна “вырашае” за кіраўнікоў прадпрыемстваў, якую суму “адшукаць і пералічыць”. І ўстанаўлівае жорсткія тэрміны выкананьня”.
Прэсавая служба ЛДП пацьвярджае сваё паведамленьне выпіскай з рашэньня Жлобінскага райвыканкаму, адрасаванаму у Таварыства з дадатковай адказнасьцю (ТДА) “Руно”. Кіраўніку фірмы прадпісваюцца пад асабістую адказнасьць адшукаць і пералічыць да 5 красавіка 2002 году грашовыя сродкі ў суме 400 тысяч рублёў на закуп дызельнага паліва для патрэб сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёну.