Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
“Очаково” яшчэ зьдзіўляецца. “Балтика” -- ужо не 11:15, 01/04/2002, «Белорусская газета»
На мінулым тыдні канцэрн “Белдзяржхарчпрам” накіраваў ліст да кіраўнікоў абласьцей аб правядзеньні перамоваў з расейскай піваварнай кампаніяй “Очаково”. У лісьце абумоўленыя ўмовы, на якіх беларускі бок згодны распрацоўваць сумесныя інвэстыцыйныя праекты з ЗАТ “Московский пиво-безалкогольный комбинат “Очаково”. Паводле словаў дырэктара аднаго з піўзаводаў, пасьля знаёмства з умовамі, на “Очаково” былі вельмі зьдзіўленыя.
“Очаково” – другая расейская піваварная кампанія пасьля “Балтики”, якая мае намер укласьці грошы ў тры беларускія піўзаводы – берасьцейскі, віцебскі й слуцкі. Агульны кошт праекту – каля 50 млн. даляраў пры ўмове, што на кожным заводзе расейцы будуць валодаць 75% акцыяў.
Аднак ў лісьце канцэрну са спасылкай на даручэньне прэзыдэнта заяўляецца, што ў праектах інвэстыцыйных дамоваў неабходна прадугледзіць некалькі пунктаў. Па-першае, “захаваньне за дзяржавай кантрольнага пакету акцыяў”, па-другое, “гарантыю інвэстара ў разьвіцьці зонаў сырывіны пад поўную вытворчую патрэбу рэканструяваных прадпрыемстваў”, па-трэцяе, у праекце павінна быць прадугледжана “разьвіцьцё сацыяльнай сфэры й сацыяльна-бытавых умоваў для працоўных на вытворчасьці”.
У інтэрвію газэце “Советская Белоруссия” на мінулым тыдні прэзыдэнт ААТ “Пивоваренная компания “Балтика” Таймураз Балоеў пры ацэнцы прапанаванай беларускім бокам дамовы фактычна на такіх самых умовах, выказаўся ў тым сэнсе, што пытаньне, за кім застанецца кантрольны пакет акцыяў, “носіць пакуль характар рэкамэндацыйны”. Ліст “Белдзяржхарчпраму” ня мае сілы нарматыўнага акту, але па сутнасьці ў ім не рэкамэндуецца, а канкрэтна фармулюецца пазыцыя дзяржавы адносна супрацоўніцтва з расейскімі піваварнымі кампаніямі.
Кіраўнікі заводаў, якія пакуль яшчэ вядуць з “Очаково” перамовы, лічаць, што на прад’яўленых умовах інвэстары працаваць ня будуць. Між тым 15 тыс. даляраў, якія плянуе ўкласьці “Очаково” у кожны з трох заводаў, дазволяць цалкам пераабсталяваць вытворчасць. І дырэктары заводаў, і кіраўнікі “Очаково” перакананыя, што пры інвэстыцыі такіх сумаў кампанія мае права прэтэндаваць на 75% акцыяў. Пакуль дзяржава вызначаецца з колькасьцю лядовых палацаў, якія павінны пабудаваць расейскія півавары, сёлета, паводле ацэнкі экспэртаў, у краіну будзе завезена каля 15 млн. далаў расейскага піва, ці больш за палову тых аб’ёмаў, якія ў 2001 г. выпусьцілі беларускія піўзаводы.