Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
12 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Арыштаваны кіраўнік гарадзенскага аддзяленьня БНФ
11:17, 01/04/2002

Судзьдзя Ленінскага раённага суда Горадні Зьміцер Дземчанка пастанавіў асудзіць да адміністратыўнага арышту на 10 сутак кіраўніка гарадзенскага аддзяленьня партыі БНФ Сяргея Мальчыка. Судзьдзя палічыў яго віноўным у актыўным удзеле ў несанкцыянаваным мітынгу й шэсьці, якія адбыліся ў Горадні 24 сакавіка з нагоды Дня Волі –84-й гадавіны абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Сяргей Мальчык у знак пратэсту супраць рашэньня суда аб’явіў галадоўку, паведамляе БелаПАН.

Раней пастанова аб 10-суткавым арышце за актыўны ўдзел у мітынгу й шэсьці была вынесена адносна лідэра гарадзенскага аддзяленьня незарэгістраванага аб’яднаньня “Малады Фронт” Вадзіма Саранчукова. Аднак ён знаходзіцца за межамі Горадні і таму пакуль застаецца на свабодзе.

Акрамя таго, у папярэднія дні да розных адміністратыўных пакараньняў былі падвергнутыя іншыя гарадзенскія апазыцыянэры. Суд прызнаў віноўным у арганізыцыі несанкцыянаваных мерапрыемстваў апазыцыі актывіста БНФ Мікалая Лемяноўскага й пастанавіў аштрафаваць яго на 150 мінімальных заробкаў. Віктар Сазонаў зь Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады атрымаў штраф у памеры 20 мінімальных заробкаў, а кіраўнік “Маладой Грамады” Сьвятлана Нех аштрафаваная на 50 мінімальных заробкаў. Папярэджаньні вынесеныя тром удзельнікам акцыі – Максіму Лебядзеву, Міхаілу Патрэбе, Раману Рамашку.

8 красавіка ў Горадні будуць разглядацца справы намесьніка Партыі БНФ Юры Хадыкі й яе актывіста, былога старшыні Сялянскай партыі Яўгена Лугіна. Яны таксама прымалі ўдзел у мітынгу й шэсьці й былі затрыманыя міліцыяй.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: