Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 23 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 РЭКЛЯМА 
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
НОВЫЯ ВІДЭАКЛІПЫ НА WWW.APRIL19.ORG
11:14, 02/04/2002

На афіцыйным вэб-сайце Маршу Пратэсту “ТАК ЖЫЦЬ НЕЛЬГА!” зьявіліся два новых відэакліпа. Пра гэта іхныя стваральнікі паведамілі нам на некаторых віртуальных форумах. Часам раней такім самым чынам яны паведамілі пра зьяўленьне на гэтым сайце першага музычнага відэароліка “О-о-о, как я шчастлив!” і яшчэ трох відэакліпаў, галоўным героям якіх выступаў Аляксандар Лукашэнка, засьняты невядомымі аўтарамі ў самых камічных і незвычайных сытуацыях. Кіраўнік беларускай дзяржавы ў гэтых відэароліках грае на баяне, сьпявае, іграе ў хакей і гэтак далей... Адзін з ролікаў называецца “Мы памятаем”.
Варта зьвярнуць увагу на добрую якасьць выявы й гука новых відэакліпаў, якія вы можаце паглядзець на
www.april19.org

 ПАЛIТЫКА 

У Менску затрымалі здымачную групу НТВ
11:13, 02/04/2002

У Менску была затрыманая здымачная група НТВ, якая здымала ля будынку адной зь менскіх калёніяў на вуліцы Кальварыйскай. Здымачная група НТВ у момант затрыманьня брала інтэрвію ў жонкі былога рэктара Гомельскага мэдычнага інстытута Юры Бандажэўскага, які ўтрымліваецца ў гэтай калёніі. Па абвінавачваньню ў хабарніцтве ён быў асуджаны да васьмі гадоў турмы. Дырэктар прадстаўніцтва НТВ ў Менску Павал Селін, апэратар Канстанцін Марозаў і асыстэнт Зьміцер Давыдзенка вымушаныя былі даць пісьмовыя тлумачэньні датычна відэаздмак, пасьля чаго іх адпусьцілі.

Зьміцер Бандарэнка атрымаў штраф за сьвяткаваньне Дня Волі
11:12, 02/04/2002

Суд Цэнтральнага раёну Менску вынес сёньня пастанову аштрафаваць каардынатара Хартыі’97 Зьмітра Бандарэнку на суму ў 20 мінімальных заробкаў (200 даляраў ЗША) за ўдзел у мірнай акцыі апазыцыі ў Дзень Волі 24 сакавіка. Зьмітра Бандарэнку прызналі віноўным у парушэньні артыкула 167.ч.1 КаАП (удзел у несанкцыянаваных грамадзкіх мерапрыемствах, мітынгах, шэсьцях).

Удзельнікам пікету ў абарону “Пагоні” вынесеныя папярэджаньні
11:11, 02/04/2002

Удзельнікам пікету ў абарону журналістаў газэты “Пагоня”, які меў учора ў Горадні, вынесеныя папярэджаньні. Гэта настаўнік гісторыі Алесь Дзянісаў, студэнт Зьміцер Дулько, Станіслаў Пачабут – журналіст газэты “Навінкі”, каваль Зьміцер Антаневіч, рабочы аб’яднаньня “Азот” Павал Касьпяровіч і беспрацоўны Ільля Пячынін.

Толькі 4 беларускія самалёты адпавядаюць міжнародным стандартам
11:10, 02/04/2002

З 1 красавіка шэрагу краін Эўразьвязу забаранілі прымаць самалёты, якія не адпавядаюць міжнародным патрабаваньням па ўзроўні шуму й экалягічнай бясьпекі. Сярод нацыянальных авіякампаніяў найбольш пацярпелых ад абмежаваньняў і беларуская “Белавія”. Спэцыялісты тлумачаць сытуацыю нежаданьнем беларускіх уладаў набываць тэхніку сусьветных лідэраў авіябудаваньня і арыентацыяй выключна на расейскіх вытворцаў. З усіх бартоў нацыянальнага авіяпарку толькі чатыры самалёты Ту-154М адпавядаюць патрабаваньням Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай арганізацыі (ІКАО) па ўзроўні шуму. Гэтыя абставіны істотна паўплываюць на працу кампаніі “Белавія”, сьцьвярджае Радыё Свабода.

“Белавежская пушча” супраць адміністрацыі прэзыдэнта
11:09, 02/04/2002

Рэдакцыя недзяржаўнай беларускай газэты “Белавежская пушча” зьвярнулася да грамадзкай арганізацыі “Экаправа” з просьбай падтрымаць выданьне ў абароне ягоных правоў, якія парушаюцца адміністрацыяй прэзыдэнта.

З пачатку году квартплата павялічылася ў 2,74 разоў
11:08, 02/04/2002

У сакавіку 2002 году ў Беларусі працягваўся рост тарыфаў на жыльлёва-камунальныя паслугі для насельніцтва. Зноў рэзка павялічылася квартплата (плата за тэхабслугоўваньне, калі кватэра прыватызаваная) - на 43,8 адсоткі (з 22,43 да 32,26 рублёў за квадратны мэтар агульнай плошчы), пры тым, што яна ўжо павялічвалася на 82,2 адсоткі.

Цімафей Дранчук асуджаны да 10 сутак арышту
11:07, 02/04/2002

Суд Цэнтральнага раёну Менску асудзіў актывіста руху ЗУБР Цімафея Дранчука да 10 сутак арышту за ўдзел у мірнай акцыі ў Дзень Волі. Актывіст ЗУБРа прызнаны віноўным у парушэньні арт.167 ч.2 КаАП (парушэньне парадку арганізацыі правядзеньня і арганізацыі мітынгаў, грамадзкіх мерапрыемстваў). Прысуд суда быў зачытаны ў адсутнасьці абвінавачанага.

Рада Эўропы да вызваленьня Андрэя Клімава паставілася зь недаверам
11:06, 02/04/2002

Адмена сьмяротнага пакараньня, вызваленьне палітычных апанэнтаў рэжыму, пашырэньне правоў парлямэнту, зьмена выбарчага заканадаўства – вось асноўныя патрабаваньні, якія Беларусь павінна выканаць для нармалізацыі стасункаў з Радай Эўропы. Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве дэпутата германскага бундэстага, дарадцы Рады Эўропы па справах Беларусі Вольфганга Бэрэндта. Заява зроблена ў сувязі з вызваленьнем дэпутата Вярхоўнага савету 13-га скліканьня Андрэя Клімава й распаўсюджана па каналах нямецкіх інфармацыйных агенцтваў. З заявы вынікае, што пакуль для Эўропы застаецца незразумелым, ці зьяўляецца вызваленьне Клімава пачаткам палітычных зьменаў у Беларусі ці гэта толькі адзінкавы пазытыўны крок.

Лукашэнка запатрабаваў узмацніць нагляд за кіраўнікамі арганізацыяў усіх узроўняў
11:05, 02/04/2002

Аб праекце Дзяржаўнай праграмы па ўзмацненьні барацьбы з карупцыяй і хабарніцтвам, а таксама аб выніках калегіі, праведзенай у рэспубліканскай пракуратуры па пытаньнях эфэктыўнасьці выяўленьня Міністэрствам унутраных справаў, камітэтам дзяржаўнай бясьпекі й дэпартамэнтам фінансавых расьсьледаваньняў камітэту дзяржаўнага кантролю фактаў карупцыі ў мытных органах і органах выканаўчай улады даклаў учора Аляксандру Лукашэнку генэральны пракурор Беларусі Віктар Шэйман. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ад генпракурора ўзмацніць кантроль за законнасьцю дзейнасьці кіраўнікоў арганізацыяў усіх узроўняў, патрабаваць поўнага спагнаньня матэрыяльнага ўрону, нанесенага нядбайнасьцю, нямэтавым выкарыстаньнем бюджэтных і крэдытных сродкаў.

Справа аб трагедыі на Нямізе спыненая
11:04, 02/04/2002

Крымінальная справа адносна двух афіцэраў міліцыі, датычных да трагедыі на Нямізе ў Менску 30 траўня 1999 году, спыніў суд Цэнтральнага раёну Менску. Судзьдзя Пётра Кіркоўскі спыніў справу з прычыны сканчэньня тэрміну даўнасьці. Намесьніка начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі Віктара Русака й начальніка аддзелу масавых мерапрыемстваў Міхаіла Кандраціна абвінавачвалі ў службовай нядбайнасьці, у выніку якой на станцыі мэтро “Няміга” у сталіцы тры гады таму загінула 53 чалавекі, а больш за 200 было паранена.

Прэзыдэнт Ірану пацьвердзіў гатоўнасьць зрабіць візыт у Беларусь
11:03, 02/04/2002

Падчас свайго апошняга візыту ў Тэгеран міністар замежных справаў Беларусі быў прыняты прэзыдэнтам Ірану Мохамадам Хатамі. Міхаіл Хвастоў перадаў яму ліст Аляксандра Лукашэнкі, падкрэсьліваючы важнасьць разьвіцьця дыялёгу паміж дзьвюма краінамі на вышэйшым узроўні. Лукашэнка запрасіў Хатамі наведаць Беларусь з афіцыйным візытам. Прэзыдэнт Ірану пацьвердзіў гатоўнасьць нанесьці афіцыйны візыт у Беларусь.

Кувэйт прадаставіць Беларусі ільготны крэдыт
11:02, 02/04/2002

Аляксандар Лукашэнка выдаў Указ “Аб падпісаньні Крэдытнага пагадненьня паміж Рэспублікай Беларусь і Кувэйцкім фондам арабскага эканамічнага разьвіцьця”. Згодна дакумэнту плянуецца прадстаўленьне Беларусі доўгатэрміновага ільготнага крэдыту ў памеры 5,1 мільёнаў кувэйцкіх дынараў (каля $16,5 млн.). Грошы пойдуць на фінансаваньне праекту рэканструкцыі заводу поліэфірных тэкстыльных ніцяў прадпрыемства “Сьветлагорскае вытворчае аб’яднаньне “Хімвалакно”.

Міністэрства сувязі падымае кошты
11:01, 02/04/2002

Міністэрства сувязі Беларусі аб’явіла аб павелічэньні ў красавіку коштаў на свае паслугі. Робіцца гэта для таго, каб дапамагчы большасьці раённых прадпрыемстваў сувязі, якія зьяўляюцца стратнымі. Тарыфы на паслугі вырастуць да 10%. Павышэньне коштаў тлумачыцца таксама і тым, што ў Беларусі самыя нізкі кошты на паслугі электрасувязі сярод краін СНД. Напрыклад, абаненцкая плата ў Беларусі не мянялася са сьнежня мінулага году й скаладае 684 беларускіх руб.(менш 0,5$), адзначылі ў міністэрстве.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: