Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Кувэйт прадаставіць Беларусі ільготны крэдыт 11:02, 02/04/2002
Аляксандар Лукашэнка выдаў Указ “Аб падпісаньні Крэдытнага пагадненьня паміж Рэспублікай Беларусь і Кувэйцкім фондам арабскага эканамічнага разьвіцьця”. Згодна дакумэнту плянуецца прадстаўленьне Беларусі доўгатэрміновага ільготнага крэдыту ў памеры 5,1 мільёнаў кувэйцкіх дынараў (каля $16,5 млн.). Грошы пойдуць на фінансаваньне праекту рэканструкцыі заводу поліэфірных тэкстыльных ніцяў прадпрыемства “Сьветлагорскае вытворчае аб’яднаньне “Хімвалакно”.
Тэрмін пагашэньня крэдыту – 20 гадоў. Ільготны пэрыяд пагашэньня (выплочваюцца толькі працэнты) – 4 гады. Рэканструкцыя заводу дазволіць павысіць эфектыўнасьць вытворчасьці й канкурэнтназдольнасьць прадукцыі за кошт паляпшэньня якасьці, павелічэньня выпуску й пашырэньня асартымэнту.