Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 23 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка запатрабаваў узмацніць нагляд за кіраўнікамі арганізацыяў усіх узроўняў
11:05, 02/04/2002

Аб праекце Дзяржаўнай праграмы па ўзмацненьні барацьбы з карупцыяй і хабарніцтвам, а таксама аб выніках калегіі, праведзенай у рэспубліканскай пракуратуры па пытаньнях эфэктыўнасьці выяўленьня Міністэрствам унутраных справаў, камітэтам дзяржаўнай бясьпекі й дэпартамэнтам фінансавых расьсьледаваньняў камітэту дзяржаўнага кантролю фактаў карупцыі ў мытных органах і органах выканаўчай улады даклаў учора Аляксандру Лукашэнку генэральны пракурор Беларусі Віктар Шэйман. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ад генпракурора ўзмацніць кантроль за законнасьцю дзейнасьці кіраўнікоў арганізацыяў усіх узроўняў, патрабаваць поўнага спагнаньня матэрыяльнага ўрону, нанесенага нядбайнасьцю, нямэтавым выкарыстаньнем бюджэтных і крэдытных сродкаў.

Так, падчас праверкі, праведзенай у 30 гаррайвыканкамах, выяўлена, што шэраг кіруючых работнікаў у адміністрацыі Цэнтральнага раёну Гомлі, Ашмянскага, Вілейскага, Аршанскага, Шумілінскага, Берасьцейскага й Пінскага гаррайвыканкамаў указалі на недакладныя і няпоўныя зьвесткі ў сваіх дэклярацыях аб даходзе й маёмасьці, у прыватнасьці, аб прыватызаваных кватэрах і асабістым аўтатранспарце.

На дадзены момант органамі пракуратуры ў сувязі са злоўжываньнем службовым становішчам і іншымі супрацьпраўнымі дзеяньнямі распачатыя й расьсьледуюцца крымінальныя справы адносна старшыні Клімавіцкага райвыканкаму Канавалава В.В., першага намесьніка старшыні Глубокскага райвыканкаму Маціеўскага М.Н, былога старшыні Дзяржынскага райвыканкаму Ткачова У.І. і былога старшыні Ашмянскага райвыканкаму Пракопчыка У.І.

Галава дзяржавы даручыў узмацніць нагляд за захаваньнем заканадаўства кіраўнікамі выканаўчай вертыкалі, рашуча спыняць любыя злоўжываньні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі.

Аляксандар Лукашэнка таксама быў праінфармаваны аб выніках праверкі, праведзенай рэспубліканскай пракуратурай у Баранавіцкім, бабруйскім, маладзечанскім гаррайаддзелах унутраных справаў па ўліку і рэгістрацыі злачынстваў, у ліку якіх 44 разбойных нападаў, 8 грабяжоў і 133 крадзяжы. Толькі ў горадзе Баранавічы – 157 злачынстваў.

Па фактах наўмыснага невыкананьня службовымі асобамі органаў унутраных справаў ускладзеных на іх службовых абавязкаў па выяўленьні злачынстваў і выяўленьню асобаў, што іх учынілі, распачатыя крымінальныя справы.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: